Былога палітвязня і журналіста з Драгічына Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 сутак
Былога карэспандэнта незалежнага сайта «Першы Рэгіён» затрымалі 24 студзеня.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/gardzievi240129-mlcij.jpg.webp)
Супраць яго склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП за рэпост у сацыяльных сетках публікацыі з сайта «Ганцавіцкі час».
Як паведамляе БАЖ, 26 студзеня ў судзе Драгічынскага раёна разглядзелі справу Сяргея. Суддзя Юлія Кукса прызнала яго вінаватым і асудзіла да 15 сутак арышту.
Пры гэтым суддзя не прыняла да ўвагі тое, што ў Сяргея значна пагоршылася здароўе: ён страціў прытомнасць і вымушаны быў неаднаразова звяртацца да дактароў.
Каментары