Свет

Маск затроліў Рагозіна: «Калі заблакуеце нас, хто выратуе МКС?» — «SpaceX»

Гендырэктар «Раскосмаса» Дзмітрый Рагозін абурыўся ў твітары анансаванымі ЗША санкцыямі ў сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну.

Вось, што ён напісаў:

«Байдэн заявіў, што новыя санкцыі закрануць расійскую касмічную праграму. Ок. застаецца высветліць дэталі.

1. Вы хочаце перакрыць нам доступ да радыяцыйна-стойкай мікраэлектронікі касмічнага прызначэння? Дык вы гэта ўжо зрабілі цалкам афіцыйна ў 2014 годзе.

Як вы заўважылі, мы, тым не менш, працягваем рабіць свае касмічныя апараты. І будзем іх рабіць, разгарнуўшы вытворчасць неабходных кампанентаў і прыбораў у сябе.

2. Вы хочаце забараніць усім краінам выводзіць свае касмічныя апараты на самых надзейных у свеце расійскіх ракетах?

Дык вы гэта ўжо робіце і плануеце канчаткова знішчыць з 01.01.2023 года сусветны рынак касмічнай канкурэнцыі, уводзячы санкцыі на нашы ракеты-носьбіты. Мы ў курсе. Гэта таксама не навіна. Мы і тут гатовыя дзейнічаць.

3. Вы хочаце знішчыць наша супрацоўніцтва на МКС?

Дык вы гэта ўжо робіце, абмяжоўваючы абмены паміж нашымі цэнтрамі падрыхтоўкі касманаўтаў і астранаўтаў. Ці вы хочаце самастойна кіраваць МКС? Можа прэзідэнт Байдэн не ў тэме, то растлумачце яму, што карэкцыя арбіты станцыі, яе ўхіленне ад небяспечных збліжэнняў з касмічным смеццем, якім вашыя таленавітыя бізнэсоўцы загадзілі калязямную арбіту, вырабляецца выключна рухавікамі расійскіх грузавых караблёў «Прагрэс МС». Калі заблакуеце супрацоўніцтва з намі, хто выратуе МКС ад некіраванага зыходу з арбіты і падзення на тэрыторыю ЗША?»

У гэтым моманце ў спіч Рагозіна ўварваўся Ілан Маск.

«SpaceX», — лаканічна адказаў ён гендырэктару «Раскосмаса».

Раніцай 26 лютага Рагозін анансаваў санкцыі Расіі ў адказ на санкцыі Еўрасаюза. 

«Раскосмас» прыпыняе супрацу з еўрапейскімі партнёрамі па арганізацыі касмічных запускаў з касмадрома Куру і адклікае свой тэхнічны персанал, уключаючы зводны стартавы разлік, з Французскай Гвіяны», — паведаміў ён.

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць