Свет22

У Кітаі будуецца самы вялікі камандны штаб у свеце для патэнцыйнай ядзернай вайны

Новы будынак будзе ў 10 разоў большы за амерыканскі Пентагон і будзе змяшчаць супербункер для кіраўніцтва Кампартыі Кітая, паведамляюць спецслужбы ЗША са спасылкай на разведданыя і спадарожнікавыя здымкі.

Паводле ЦРУ і іншых службаў, з новага комплекса кіраўнікі Кітая (у тым ліку старшыня Кампартыі Сі Цзіньпін) змогуць бяспечна для сябе кіраваць баявымі дзеяннямі, нават калі гаворка будзе ісці пра ядзерны канфлікт. Фота: Florence Lo — Pool / Getty Images

Новы аб'ект кітайскія вайскоўцы будуюць за 30 кіламетраў на паўднёвы захад ад Пекіна, на плошчы каля 607 гектараў.

Нягледзячы на тое, што афіцыйных пацверджанняў будаўніцтва з кітайскага боку няма, выданне Financial Times са спасылкай на дзеючых і былых амерыканскіх чыноўнікаў паведамляе, што гэты мегапраект ужо атрымаў умоўную назву Beijing Military City («Пекінскі вайсковы горад»).

Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што актыўнае будаўніцтва комплексу пачалося з сярэдзіны 2024 года. Амерыканскія аналітыкі выявілі на здымках не толькі сотню будаўнічых кранаў, але і глыбокія катлаваны, дзе, верагодна, будзе змяшчацца вельмі ўмацаваная падземная інфраструктура.

Паводле ЦРУ і іншых службаў, новы кітайскі комплекс можа стаць «самым вялікім у свеце камандным цэнтрам на выпадак вайны» — месца, адкуль кіраўнікі Кітая (у тым ліку старшыня Кампартыі Сі Цзіньпін) змогуць бяспечна для сябе кіраваць баявымі дзеяннямі, нават калі гаворка будзе ісці пра ядзерны канфлікт.

«Калі нашы разведданыя пацвердзяцца, то мы бачым не проста планавае ўзмацненне звычайных кітайскіх узброеных сілаў, а самую сапраўдную падрыхтоўку да ядзернай вайны», — кажа былы кіраўнік аддзела аналізу дзеянняў Кітая ў ЦРУ Дэніс Уайлдар, словы якога перадае Financial Times.

Іншыя эксперты мяркуюць, што падземная інфраструктура комплексу будуецца такім чынам, каб вытрымаць удары супрацьбункерных бомб. Але больш за ўсё аналітыкаў уражвае спешка, з якой кітайскія ўлады будуюць новы штаб. На іх думку, маштаб праекта і паскораныя тэмпы будаўніцтва могуць сведчыць пра высокую верагоднасць хуткага кітайскага ўварвання ў Тайвань.

Каментары2

  • Барадзед
    31.01.2025
    Американцы под впечатлением. Китайские рабы всех научат как нужно работать.
  • alex
    01.02.2025
    рыжий любит рассказывать как при нем "не было войн".
    но во время его дурковатого первого срока та же кацапия спокойно готовилась к вторжению.китаезы делают тоже самое.

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Літвы назваў «небяспечна памылковай» ідэю аднаўлення імпарту расійскага газу дзеля міру ва Украіне9

Алексіевіч: Я не думаю, што ёсць хоць адзін чалавек, які сапраўды разумее, што адбываецца ва Украіне48

Адміністрацыя Трампа хоча, каб ва Украіне сёлета прайшлі выбары28

Мінскі Lidbeer Dvor пераедзе на новае месца3

Сцэнарыста з Барысава асудзілі два месяцы назад, а цяпер на яго завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу5

Гіганцкі асетр напаў на расійскую сінхраністку ў Кітаі падчас воднага шоу ВІДЭА16

Расійскі настаўнік на працягу двух гадоў таемна зняў дакументальны фільм аб прапагандзе ў школе

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць