Грамадства77

15 гадзін спатрэбілася, каб сабраць збор для эвакуяванай сям’і Таццяны Крапіневіч, на якую данесла Бондарава

Пасля даносу Бондаравай настаўніца года з Ляхавічаў тэрмінова выехала з Беларусі.

15 гадзін спатрэбілася, каб сабраць збор для эвакуяванай сям’і Таццяны Крапіневіч, напісаў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак.

Таццяна Крапіневіч працавала ў Мінску ў бізнэс-сферы, а пасля перабралася ў Ляхавічы, каб вучыць дзяцей. Яшчэ ў пачатку месяца Таццяна была намесніцай дырэктара ляхавіцкай гімназіі. Цяпер яна апынулася ў Варшаве як палітычная эмігрантка.

У снежні 2024 года даносчыца Вольга Бондарава — якая ў сваім салідным узросце яшчэ не здолела атрымаць вышэйшую адукацыю — звярнула ўвагу на інстаграм Таццяны і заклікала ГУБАЗіК разабрацца з настаўніцай. 

Таццянай зацікавіліся сілавікі, і яна вырашыла з'ехаць з краіны. Адміністрацыйны суд, прызначаны на 28 студзеня 2025 года, пройдзе без яе. Таццяна з 15-гадовай дачкой выехала з Беларусі ў Варшаву. Bysol абвесціў збор на дапамогу настаўніцы.

Патрабавалася сабраць 2900 еўра, па стане на 09:00 раніцы серады сабрана 3040 еўра.

Каментары7

  • Жывы́
    29.01.2025
    Жыве Вечна Вольная Незалежная Вялікая Літва !
  • Руслан
    29.01.2025
    За это время можно было воспитать доносчицу Б. Объяснить ей "правила хорошего поведения". Давно, кстати, пора.
  • Satan
    29.01.2025
    Барадзед, ну якія грошы, ну вы шо.. апошнюю соль учора бяз хлеба даеў і грэчкі няма. Зьбіраю гнілыя яблыкі ў паноў.

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве2

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць частых памылак пры падачы на візу

У калоніі пад Віцебскам скончыў жыццё самагубствам грамадзянін Расіі2

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

На Ліпецкую вобласць упалі дзве расійскія ракеты, якімі білі па Украіне3

У Фінляндыі грамадзянам Беларусі і Расіі забаранілі ездзіць на экскурсіі на АЭС. У тым ліку школьнікам5

Вальфовіч: Прыкмет развязвання агрэсіі супраць Беларусі пакуль не відаць7

Ці можна абедаць проста на працоўным месцы? Адказ можа вас здзівіць

«Зімовае нашэсце медуз мы спынілі». Расійская «Медуза» выдаліла рэкламу з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі6

Гомельская тэрабарона і егеры «адбівалі» напад дэсантнікаў з суседняй краіны і падарвалі пабудову4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве2

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць