Грамадства1010

«Дзе яны працуюць?» Камуніст Сыранкоў будзе скардзіцца ў пракуратуру і падатковую на Бондараву і кампанію

Кандыдат ад Кампартыі, які ідзе не замест, а разам з Лукашэнкам, частку свайго тэлезвароту прысвяціў «моўным інспектарам». Імёнаў Сыранкоў не называў, але здагадацца, пра каго ідзе гаворка, няцяжка.

Сяргей Сыранкоў. Фота: СБ

Сяргей Сыранкоў удзельнічае ў кампаніі выключна для масавасці і стварэння бачнасці альтэрнатывы. Кандыдат ад камуністаў не хавае, што не збіраецца змагацца за пасаду прэзідэнта. Ва ўсіх сваіх выступах ён сцвярджае, што пераможа абавязкова Лукашэнка. Ён жа пайшоў на выбары, каб «прапагандаваць камуністычныя ідэі» і піярыць кішэнную партыю.

Статус кандыдата падарыў Сыранкову гадзіну эфірнага часу на тэлеканале «Беларусь 1». Частку свайго другога выступу ён прысвяціў пагрозам на адрас былой сяброўкі Кампартыі даносчыцы Вольгі Бондаравай і «моўнага інспектара» Ігара Случака. Сыранкоў, вядома, не называў імёнаў, але і без іх зразумела, пра каго ідзе гаворка.

Лідар камуністаў пачаў з таго, што моўнае пытанне ніколі ў Беларусі не стаяла, аднак апошнім часам актывізаваліся блогеры, якія спрабуюць унесці дэструктыў.

«У апошнія некалькі гадоў, як па пстрыканні пальцаў з-за мяжы, актывізаваліся так званыя «моўныя» і «языковые» інспектары. Ці бачыце, адным недастаткова надпісаў толькі па-руску, а іншым — па-беларуску. Гэтыя дзеячы пачынаюць спрабаваць нацкоўваць грамадства на моўнай глебе. Закідаць установы і прадпрыемствы краіны сваімі паклёпамі і зваротамі. Маўляў, напісана па-беларуску — не разумею. Або напісана па-руску — а дзе ж пераклад?» — кажа Сыранкоў.

У гэтых архетыпічных апісаннях угадваюцца «моўны інспектар» Ігар Случак, які многія гады ў перапісках з чыноўнікамі і прадпрыемствамі змагаецца за распаўсюд беларускай мовы, і Вольга Бондарава, якая патрабуе перакладаць усё на рускую мову і завальвае зваротамі дзяржорганы. 

Сыранкоў абураны, што актывісты «цэлымі днямі бамбяць дзясяткі паведамленняў і абурэнняў па адным і тым жа пытанні» і нават «закідаюць зваротамі замежныя амбасады». Камуніст заклікае разабрацца з гэтымі фактамі і задае пытанне, напэўна балючае для адной беспрацоўнай даносчыцы-студэнткі.

«Дзе працуюць гэтыя інспектары, якія публікуюць пастоў на дзень больш, чым інфармацыйныя агенцтвы? Адкуль у іх столькі вольнага часу? Складваецца ўражанне, што яны даўно знаходзяцца на заробку з-за мяжы і робяць гэта прафесійна», — выстаўляе гіпотэзу Сыранкоў.

Затым ён нават перайшоў на беларускую мову: адзначыў, што абедзве мовы лічыць роднымі, добра іх разумее, і яму не трэба, каб дзяржава выдаткоўвала грошы на дубляванне ўсіх надпісаў на дзвюх мовах.

«Мы не аддамо нашу родную беларускую мову буржуазным нацыяналістам, нацдэмам і нацыкам. И не отдадим наш русский язык великодержавным шовинистам, власовцам и имперцам», — заявіў Сыранкоў.

Напрыканцы ён паабяцаў, што Кампартыя паскардзіцца на актывістаў у пракуратуру, Следчы камітэт і іншыя профільныя ведамствы. А таксама ў падатковую: каб там высветлілі, за чый кошт жывуць «моўныя інспектары».

Гэта не першы наезд Кампартыі на Бондараву і яе паплечніц. Нядаўна ў тэлеграм-канале партыі гродзенскую даносчыцу высмеялі і абвінавацілі ў шавінізме. Усё з-за яе абурэння беларускамоўнымі бюлетэнямі на выбарах. 

Бондарава, нагадаем, раней была сяброўкай Кампартыі і сакратаром партыйнай газеты. Але мінулым летам даносчыцу адусюль прагналі: яе бурнай дзейнасці не вытрымалі нават праўладныя камуністы. З тых часоў Кампартыя і Бондарава сістэматычна абменьваюцца ўзаемнымі абвінавачваннямі і папрокамі.

Каментары10

  • Лявон
    17.01.2025
    Во, дзякуй бондаравай камуняка хоць мову ўзгадаў )))
  • даведка
    17.01.2025
    Саранков вчера на ТВ вообще был в ударе, потребовав ввести налоги на богатство и роскошь для человека, похожего на Лукашенко...

    Если человек имеет свободные деньги на покупку Майбаха, постройку дворца или на прожигание денег на ежегодное кругосветное путешествие, то возникает вопрос, а почему он не должен заплатить за всю свою роскошь и дорогостоящее развлечение?.. Но он этого не сделал, а тратит средства на вызывающие и раздражающие большинство граждан излишества. Хочешь излишеств — плати!
  • Избиратель
    18.01.2025
    Мда... хоть ты иди и голосуй за ...коммуниста...

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве2

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць частых памылак пры падачы на візу

У калоніі пад Віцебскам скончыў жыццё самагубствам грамадзянін Расіі2

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

На Ліпецкую вобласць упалі дзве расійскія ракеты, якімі білі па Украіне3

У Фінляндыі грамадзянам Беларусі і Расіі забаранілі ездзіць на экскурсіі на АЭС. У тым ліку школьнікам5

Вальфовіч: Прыкмет развязвання агрэсіі супраць Беларусі пакуль не відаць7

Ці можна абедаць проста на працоўным месцы? Адказ можа вас здзівіць

«Зімовае нашэсце медуз мы спынілі». Расійская «Медуза» выдаліла рэкламу з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі6

Гомельская тэрабарона і егеры «адбівалі» напад дэсантнікаў з суседняй краіны і падарвалі пабудову4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве2

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць