Здароўе1818

Беларуска паставіла імплант у руку для кантрацэпцыі. Што гэта такое?

Імплант для кантрацэпцыі — гэта невялікі стрыжань з гармонам, які ўжыўляюць пад скуру. На сёння такія лічацца адным з самых перадавых метадаў кантрацэпцыі. Распыталі беларуску пра досвед устаноўкі імпланта і асаблівасці жыцця з ім. А таксама пацікавіліся ў доктара, якая альтэрнатыва на сёння найбольш эфектыўная.

Кантрацэпцыйны імплант такога тыпу ўжыўляецца ў руку — мяккі пластыкавы стрыжань даўжынёй чатыры сантыметры і дыяметрам два міліметры ўтрымлівае ў сабе рэчыва этанагестрэл (сінтэтычны жаночы гармон, падобны да прагестэрону). Ён дзейнічае ў два спосабы — папярэджвае выйсце яйцаклеткі з яечніка і выклікае змены ў цэрвікальнай слізі, ускладняючы пранікненне сперматазоідаў у матку. Ставіцца на тры гады і дазваляе не думаць пра прыём таблетак па графіку, як у выпадку з аральнымі кантрацэптывамі.

У адрозненні ад камбінаваных таблетак, такі імплант пасуе жанчынам, якія не могуць ці не хочуць прымаць эстрагены. Таксама імплант лічыцца менш траўматычным, з меншай колькасцю пабочных эфектаў на кантрасце, напрыклад, са спіраллю.

Доктар, акушэр-гінеколаг Станіслаў Салавей у каментары «Нашай Ніве» адзначыў, што такія імпланты на сёння лічацца адным з самых эфектыўных відаў кантрацэпцыі, што працуюць выключна прагестынавым гарманальным кампанентам. Але ў Беларусі яны пакуль недаступныя.

«Чаму? Тут можна гэтак жа пытацца, чаму ў нас недаступная імунатэрапія супраць рака. Ці чаму ў нас толькі нядаўна стала даступная ў календары вакцынацыя супраць віруса папіломы чалавека. Наша Мінздароўя трошкі адсталае. А самім вытворцам наш рынак не заўсёды можа падавацца прывабным».

Найбольш эфектыўныя на сёння метады кантрацэпцыі: сярод неабарачальных — гэта вазэктамія ў мужчын і перавязка матачных труб у жанчын, а сярод абарачальных — акурат, імпланты, а таксама ўнутрыматачная спіраль.

Тэрмін дзеяння такога імпланта — тры гады.

«Але калі мы кажам пра стабільную пару — гэта адно, а калі гаворка ідзе пра розных партнёраў, то гарманальны кантрацэптыў, на жаль, ад інфекцый не бароніць. Таму нават пры яго наяўнасці прэзерватыў ніхто не адмяняе», — звяртае ўвагу акушэр-гінеколаг.

Таксама ён дадае, што якімі б прагрэсіўнымі і прарыўнымі ні былі сучасныя метады кантрацэпцыі, 100-працэнтай абароны ад цяжарнасці не дае ніводны.

Беларуска Паша Джэжора паставіла такі імплант у Польшчы некалькі месяцаў таму. Невялікі стрыжань памерам чатыры сантыметры ўжыўляецца ў руку.

Паша адразу пасля ўсталёўкі імпланта.

Паша расказвае, што вырашылася на імплант як дадатковую меру бяспекі ў дадатак да прэзерватываў, бо жыве ў Польшчы, дзе на сёння нельга свабодна рабіць аборты. А выехаць за мяжу для працэдуры яна не зможа, бо чакае рашэння па статусу ўцякачкі.

Устаноўка імпланта Implanon NXT у клініцы заняла ўсяго пару хвілін і абышлася дзяўчыне ў 290 даляраў.

«Я баялася, што можа быць балючым укол анестэзіі (мне калолі ў руку звычайны лідакаін), але нічога падобнага. Пасля ўколу мне прамацалі руку і ўсталявалі туды імплант пры дапамозе аплікатара. Гэта нават не было непрыемна — я проста адчула лёгкі рух пад скурай».

Зажыўленне, адзначае суразмоўца, таксама не было балючым — у яе застаўся выключна сіняк, і толькі першы час пры націсканні на руку адчуваўся невялікі дыскамфорт.

Пашу адразу папярэдзілі пра магчымыя пабочкі ў выглядзе дэпрэсіўнага настрою, змены ў лібіда, павелічэнне апетыту. І настроілі не перажываць наконт магчымых лёгкіх крывяністых выдзяленняў цягам месяца.

«Але на справе я амаль не заўважыла ніякіх зменаў. Затое адразу адзначыла плюсы: у мяне ўсё жыццё была пякельна балючая менструацыя — абсалютна любыя месячныя прыводзілі да страты прытомнасці. Цяпер жа месячныя сталі беспакутнымі, я іх нават не заўважаю. Яны ўяўляюць сабой пару кропляў крыві, так што неабавязкова стала карыстацца звыклымі пракладкамі ці менструальнымі чашамі. Плюс палепшылася псіхічнае здароўе: я не трывожуся наконт таго, што, калі выпадкова парвецца прэзерватыў, я зацяжару».

Паша паставіла імплант на рэкамендаваныя тры гады. На большы тэрмін часу ў будучыні разглядае гарманальную спіраль.

Каментары18

  • Імя
    01.02.2025
    Такія імпланты нават у Беларусі ўжо гадоў 20 таму былі даступныя ("Дэпо правера"). У чым навіна? Навошта гэтае інфармацыйнае смецце сюды несці - хто як паеў і куды пасля схадзіў?
  • Ёсік
    01.02.2025
    Імя, рэклама, больш нічога. На згніўшым захадзе гадоў 20 таму ставілі кабеты сабе капсулы. Як з той электроннай таблеткай для дасьледваньня страўніка і кішэчніка - ура, навіна, вялікі прарыў. Але маўчаць, што гэта ўжо састарэлы метад.
  • Лейцар коркавы
    01.02.2025
    Як старое ў маладое перарабляць, даўно цывілізаваны сьвет гэтым карыстаецца, а ў нас навіна. Як у тым анекдоце: у паліклініцы прарвало трубу - у вячэрніх навінах расказалі аб прарыве ў медыцыне.

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Літвы назваў «небяспечна памылковай» ідэю аднаўлення імпарту расійскага газу дзеля міру ва Украіне9

Алексіевіч: Я не думаю, што ёсць хоць адзін чалавек, які сапраўды разумее, што адбываецца ва Украіне48

Адміністрацыя Трампа хоча, каб ва Украіне сёлета прайшлі выбары28

Мінскі Lidbeer Dvor пераедзе на новае месца3

Сцэнарыста з Барысава асудзілі два месяцы назад, а цяпер на яго завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу5

Гіганцкі асетр напаў на расійскую сінхраністку ў Кітаі падчас воднага шоу ВІДЭА16

Расійскі настаўнік на працягу двух гадоў таемна зняў дакументальны фільм аб прапагандзе ў школе

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць