Меркаванні1414

«Беларушчыны засталося на тры дні?..» Не, так ужо ніколі не будзе

Сяргей Дубавец нядаўна назваў сваё пакаленне апошнім, якое магло прачытаць усё, напісанае па-беларуску. Літаральна ўсё: паэмы, казкі, раманы, навуковыя працы, нават перыёдыку. Зараз беларускага кантэнту настолькі шмат, што не здолееш. Як ні круціся. Хаця б тут можна з палёгкай выдыхнуць, піша Алесь Кіркевіч на budzma.org.

Kirkievicz-Alies-02.jpg
Алесь Кіркевіч. Фота: budzma.org

Гэта цікавая тэза, бо яе аўтар асэнсаваў рубікон. Там, раней — наш Стары Запавет. Доўгі шлях праз пустыню, дзе беларушчыны ўвесь час «застаецца на тры дні». Бо ўсяго нашага мала, яно ў дэфіцыце. Таму, калі варышся ва ўсім гэтым, ты не толькі можаш прачытаць ільвіную долю ўсяго напісанага па-беларуску, але і… ведаеш тых, хто гэта напісаў. Бо яны ўсе валакуцца паўз тую пустыню недзе побач з табой.

Для параўнання. Гадоў 20 таму, калі ты актыўны персанаж і круцішся пры партыях/саюзах/арганізацыях, то ты і фізічна мог ведаць большасць беларускамоўнага актыву ў краіне. Усіх тых, хто прынцыпова размаўляе па-беларуску. У цэлай 10-мільённай Беларусі! То бок, нейкая злая сіла ў тэорыі магла б пасадзіць усіх прынцыповых беларускамоўных беларусаў на адзін крэйсер і адправіць у акіян куды падалей. Ці — затапіць. Цяжка паверыць, праўда?

А гэты час сапраўды мінуў. Гэта — гісторыя. Як яно было?

«Падпішыце на нашу газету… … бо яна па-беларуску, падтрымайце!» І ты падпісваешся, бо калі не падпісваешся — газеты не будзе. Хоць яна, тая газета, з дрэннай вёрсткай, нецікавая, ніякая. Але па-беларуску. Значыць, трэба.

«Прыходзьце на нашу імпрэзу, бо прыедзе паэт і бард… …» І ты прыходзіш. Не таму, што паэт і бард нейкі цікавы, а табе падабаецца яго творчасць (на жаль, гэтую творчасць ты ведаеш: вымушаны ведаць). Але па-беларуску. Значыць, трэба.

«Вось гэты чалавек зараз без грошай і жытла, але свой, беларускамоўны, дык… …» Куды падзецца? Хоць чалавек табе ані разу не падабаецца і свае праблемы ён зрабіў сабе сам. Свой жа. Значыць, трэба.

І вось з гэтага «трэба», са святога абавязку, беларушчына і складалася. Калі кожнае цыдулка, напісаная па-беларуску, кожнае слова, пачутае па-беларуску выпадкова ў аўтобусе — каштоўнае. Бо яно грэе. Дае надзею, што не ўсё яшчэ страчана. Не дарма. Я не адзін. Вуголле яшчэ не выстыгла, значыць — агонь некалі можна будзе раздзьмуць.

Усё гэта, канешне, нагадвала сектанства… 

Дарэчы, «сектанства» — не заўжды негатыўная характарыстыка. Першыя хрысціяне таксама былі сектай. І дысідэнты ў СССР былі сектай. А габрэі дык наогул апошнія пару тысяч год толькі так і жылі.

Бо сектанства — гэта пра супольнасць у неспрыяльных умовах. Калі нас і ўсяго нашага мала. А чужога — шмат. Зашмат, нават. І яно — чужое — агрэсіўнае. То бок, сектанства — гэта фармат «зімоўкі» для пэўнай супольнасці. Чаканне вясны. З разуменнем, што дачакаюцца не ўсе.

Ці трэба казаць пра адваротныя бакі сектанства: фанатызм, некрытычны погляд на рэальнасць, агрэсія з пераходам у дэпрэсію і наадварот, неўрозы праз немагчымасць змяніць свет?.. Гэта і так вядома.

А што цяпер?

Цяпер ты ўжо не глядзіш на сям’ю з беларускамоўнымі дзецьмі — з нейкім сакральным жахам. Нібы тыя дзеці былі зачатыя ў ненатуральны містычны спосаб. Гэта норма. Наўпрост, бацькі так захацелі. Зараз ты маеш раскошу выбару культурнага беларускага прадукту. Права наўпрост не ведаць тое, што «не тваё». Гурты, песні, кнігі, кліпы… Бо песні па-беларуску не псальмы, а кнігі — не святыя пісанні. «Я не ведаю, я не глядзеў, не чытаў, не слухаў» — тут няма чаго саромецца, гэта норма. Бо я так хачу.

Цяпер ты ўжо не купляеш цішотку з «Пагоняй», бо… хто калі не ты? Наадварот: ты нават не звяртаеш увагу на людзей у такіх цішотках, з нацыянальнымі тату ці з бела-чырвона-белымі аватаркамі. Ты іх не ведаеш і зусім не абавязаны ведаць. Як і яны цябе. Бо гэта таксама — нашае «хачу».

У гэтай перамозе «хачу» над «трэба» і ёсць пераход з секты ў нейкі іншы стан. Так, магчыма, яшчэ далёка да нормы. Наперадзе шмат працы. Ды і нацыянальная дзяржава, якая, уласна, афармляе секту ў нацыю (так было і ў Ізраілі, і ў Літве, і ў Чэхіі — паўсюдна) — застаецца найважнейшай і самай складанай задачай.

chaczu-nada.jpg
У перамозе «хачу» над «трэба» і ёсць пераход з секты ў нейкі іншы стан. Малюнак Андруся Такінданга

Але мы бачым на свае вочы гэтае сталенне. Нават у эміграцыі, выгнаныя са свайго Дому, са сваімі праблемамі і цмянай візіяй будучыні.

Беларушчына, урэшце, стала зорным небам. І калі гасне адна зорка, нават твая ўласная зорка, само неба не знікае. І не перастае ззяць.

Хаця б тут можна з палёгкай выдыхнуць.

Каментары14

  • Не галасі!
    08.12.2024
    Кіркевіч, маеш рацыю! Важка і па сутнасці.
    Адэкватнае назіранне, ўсё так і ёсць.
  • Алекс Ждан
    08.12.2024
    Згодны з аўтарам, але толькі часткова. Падзялюся некаторымі назіраннямі, адылі суб'ектыўнымі.
    У параўнанні са "святымі дзевяностымі":
    1. беларуская творчасць і камунікацыя сапраўды істотна пашырыліся, але гэта тычыцца пісьма і кантэнту (напр. даследванні, літаратура, пасты, лісты, чаты);
    2. колькасць людзей, для якіх беларуская – асноўная мова вуснай камунікацыі, значна скарацілася;
    3. размаўляць па-беларуску, прынамсі ў Мінску, стала небяспечней.
  • Мх
    08.12.2024
    Gorliwy Litwin , Ага, а Бондарава гэта ўчорашняя Каранкевіч. Як заклікаў бот у тэме пра ІТ-прадпрымальніка, "кожнага чалавека трэба судзіць па яго справах".

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды1

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Усе навіны →
Усе навіны

«Аднакласнікі паабяцалі пазваніць па зуме з рэстарана». Сустрэчы выпускнікоў змянілі фармат3

Трамп пачаў гандлёвую вайну з Канадай, Мексікай і Кітаем10

У Мінску праз яўрэйскія могілкі праклалі траншэю. З зямлі выцягнулі мноства надмагілляў13

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі7

«Яшчэ ў школе дамовіліся, што калі да 30 не завядзем сем'і, то пажэнімся». Гісторыі беларускіх пар, якія пазнаёміліся падчас вучобы

«Чыноўнікі»-купалаўцы станчылі пад «Сігма бой» і скарылі сацсеткі8

Расійская «Медуза» запусціла рэкламу, у якой выкарыстала відэа з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі. Выбухнуў скандал3

Дональд Трамп заявіў пра ўдар па «аб'ектах тэрарыстаў» у Самалі14

«Знайшоў некалькі гранітных камянёў і нару дзіка». Як ужо два тыдні сотні людзей шукаюць метэарыт пад Мінскам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды1

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць