Меркаванні1010

Вызваленнем новай групы палітвязняў Лукашэнка пасылае яшчэ адзін сігнал. Каму і навошта?

Расцягнутае ў часе вызваленне палітвязняў, якое фактычна ператварылася ў палітычную кампанію, патрэбна ўладам дзеля дасягнення пэўных мэтаў. Яно найперш сведчыць пра тое, што цяперашні статус-кво не задавальняе існы рэжым. Чаму? Піша на «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч.

Як і было анансавана, вызвалена яшчэ 37 палітзняволеных. Аляксандр Лукашэнка 16 верасня падпісаў указ аб памілаванні напярэдадні святкавання «Дня народнага адзінства». Гаворка ідзе пра грамадзян, асуджаных за злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасці».

Гэта ўжо чацвёртая група беларускіх палітвязняў, вызваленых з ліпеня 2024 года. Агулам Лукашэнка памілаваў 115 палітзняволеных. Як ацэньваюць праваабаронцы, паводле стану на 14 верасня ў Беларусі было 1344 палітвязні.

Адметна, што Лукашэнка перыядычна заяўляе, што ў Беларусі нібыта няма палітвязняў, бо ў Крымінальным кодэксе адсутнічаюць «палітычныя» артыкулы.

Тым не менш, вызваленне палітзняволеных абстаўлена так, каб усе звярнулі на гэта ўвагу.

Калі б улады імкнуліся неяк схаваць выхад на волю праціўнікаў рэжыму (бо, маўляў, «палітвязняў у нас няма»), то можна было б гэты працэс замаскаваць. Напрыклад, вызваліць іх у рамках закону аб амністыі, якая адбылася ў першай палове года і была прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкай акупацыі. І тады палітвязні згубіліся б сярод значнай колькасці іншых амніставаных. Аднак тады ўлады адмыслова падкрэслівалі, што амністыя не будзе тычыцца палітзняволеных (то бок тых, хто асуджаны «за экстрэмізм і тэрарызм»).

У выніку «палітычныя» вызваляюцца на падставе не амністыі, а працэдуры памілавання. Прычым гэты працэс набыў рысы палітычнай кампаніі. У калоніі прыязджала начальства (прадстаўнікі пракуратуры), настойліва патрабавала ад вязняў пісаць хадайніцтвы аб памілаванні. Прапагандыст Юрый Васкрасенскі абтэлефаноўваў сваякоў палітвязняў і агітаваў іх угаворваць блізкіх пісаць падобныя заявы.

Улады маглі вызваліць гэтых 115 палітвязняў адразу, адным указам — якраз напярэдадні новага «свята» 17 верасня. Аднак вырашылі рабіць гэта порцыямі, раздзялілі на чатыры групы. Вызваленне адбылося паэтапна — у ліпені, жніўні і верасні.

Расцягнулі на тры месяцы, каб больш прыцягнуць увагу да гэтага працэсу. Каб усе, каму трэба, убачылі ці пачулі гэты сігнал.

То-бок гэтае расцягнутае ў часе вызваленне, якое фактычна ператварылася ў палітычную кампанію, дзеля нечага патрэбна існаму рэжыму.

Яно найперш сведчыць пра тое, што цяперашні статус-кво не задавальняе ўлады. Чамусьці ён для Лукашэнкі не камфортны.

Хоць вонкава, здавалася б, усё ідзе нармальна: расце эканоміка, падвышаюцца заробкі, апазіцыя і грамадзянская супольнасць знішчаныя, замежныя пагрозы нейтралізаваныя, ніякіх хмараў на палітычным небасхіле, якія маглі б сапсаваць кампанію прэзідэнцкіх выбараў, не бачна.

І тым не менш сітуацыя з палітвязнямі нечым муляе Лукашэнку. Ён хацеў бы атрымаць нейкую дадатковую страхоўку — магчыма, рэалізаваць «план Б» на ўсялякі выпадак. Таму і пасылае гучны сігнал унутранай і вонкавай аўдыторыі.

Калі гаварыць пра вонкавых суб’ектаў, то сэнс гэтага сігналу палягае ў тым, што Лукашэнка гатовы да торгу. Маўляў, прапановы прымаюцца: рабіце вашы стаўкі.

Каментары10

  • Задзяўблі хансгеоргавікаўцы са сваімі сіхналамі
    16.09.2024
    Не сіхнал нікому і ненавошта
  • имя
    16.09.2024
    россия увязла в войне . вот и причина
  • Ненавижу Тейлор Свифт
    16.09.2024
    Включайте мозги, невероятные, в 2020 году бездарно прос ли теперь хоть что-нибудь исправьте.

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску24

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Мінабароны Украіны распрацоўвае спецкантракт, каб прыцягнуць у войска 18-24-гадовых2

У Беларусі засталіся толькі шэсць прыватных дамоў для састарэлых

Адаму Мальдзісу за тры гады на магіле дагэтуль не паставілі помніка14

Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера5

ХАМАС перадаў чарговых трох закладнікаў Ізраілю4

Васьмікласнік выпіў на ўроку моцнае снатворнае «для дарослых» і заснуў2

Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА8

Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі». Аказваецца, ён у турме ў Ваўкавыску3

Навукоўцы прыдумалі, як зварыць ідэальнае яйка. Але гэты метад можа вам не спадабацца6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску24

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць