Грамадства55

«Московскій комсомолец» выдаліў свой артыкул пра Лукашэнку пасля скаргі Дзерманта

На думку праўладнага палітолага, выданне абразіла не толькі Лукашэнку, а ўвесь беларускі народ.

Расійскае выданне «Маскоўскі камсамолец» выдаліла свой матэрыял, які прысвяціла 70-годдзю Лукашэнкі, пасля скаргі праўладнага палітолага Аляксея Дзерманта, піша «Медыязона»

У сябе ў тэлеграм-канале Дзермант паскардзіўся, што «Маскоўскі камсамолец» выпусціў «не проста некарэктны, але зусім абразлівы матэрыял». Прычым, на думку палітолага, выданне абразіла не толькі Лукашэнку, а ўвесь беларускі народ. 

«Я не хачу фігураваць для прыкрыцця антыбеларускіх выпадаў у адным матэрыяле з маскоўскімі лібераламі, якія разважаюць пра нашу краіну праз губу, і з адкрытым ворагам нашага Саюза, шкоднікам і фігурантам крымінальнай справы, заведзенай на яго ў Беларусі і ў Расіі. Больш ніякіх каментароў я гэтаму выданню не даю», — піша Дзермант.

Пазней палітолаг напісаў, што «Маскоўскі камсамолец» зняў матэрыял, на які скардзіўся Дзермант, з публікацыі.

У вэб-архіве застаўся артыкул выдання. У ім расійскія палітолагі разважаюць пра «сакрэты палітычнага даўгалецця Лукашэнкі». У канцы матэрыялу прысутнічае і каментар Дзерманта, дзе беларускі палітолаг кажа, што Лукашэнка аднолькава блізкі і да расіянаў, і да беларусаў.

«Ён блізкі людзям перш за ўсё тым, што ён сам выхадзец з народа, не з нейкай элітнай сям'і, не з наменклатуры, ён чалавек з вёскі, ад зямлі, ад сахі, ад касы, які доўга падымаўся на вяршыні ўлады дзякуючы сваім талентам, а не сувязям. І, напэўна, людзі гэта адчуваюць і давяраюць яму. Акрамя таго, у сусветнай палітыцы ён заваяваў сабе імя тым, што праводзіць незалежную палітыку, не мяняе прынцыпы, не прагінаецца пад дыктат Захаду і пры гэтым захоўвае традыцыйныя сувязі, саюз з Расіяй. І гэта выклікае ў многіх адабрэнне яго палітыкі», — прыводзіць выданне каментар Дзерманта.

Невядома, што з гэтага Дзермант палічыў «абразай», але расійскаму выданню давялося цэнзураваць свой матэрыял па скарзе беларускага палітолага ў дзень нараджэння Лукашэнкі.

Каментары5

  • Нічога невядома
    30.08.2024
    Эх, набрала, відаць, моладзі дарагая рэдакцыя, раз ёй "невядома, што палічыў абразай". А між тым, у артыкуле каментар Суздальцава, які быў дэпартаваны з РБ яшчэ ў 2006 як "пагроза нацбяспецы" і тэлеграм-канал якога адносна нядаўна прызналі "экстрэмісцкім" і крыміналку быццам завялі за "экстрэмізьм". Пра гэта Дзермант і згадвае, не называючы імя.
  • глядач
    30.08.2024
    Дерман, ты абражаеш ўвесь беларускі народ калі з'яўляешся са сваімі каментарамі на БТ.
  • паэт Цьвецік
    30.08.2024
    Дзермант, не кажы за ўсю Адэсу,
    Дзермант, не кажы пра Беларусь!
    Зарабляй рэкламай "Камсамолкі",
    Я ж без тваіх думак абайдусь.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць