Грамадства6767

Расійская «Сота» зноў «выкрыла» Ціханоўскую і Латушку. І зноў села ў лужыну

Расійскае ліберальнае выданне SotaProject працягвае сваю вайну са Святланай Ціханоўскай. Атрымалася зноў камічна.

SotaProject прычапілася да допісу ў тэлеграм-канале Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).

9 жніўня, у гадавіну выбараў-2020, у 11:45 у ім з’явіўся тэкставы зварот Паўла Латушкі: «Я буду змагацца за вызваленне палітычных зняволеных з турмаў Лукашэнкі, не спыню барацьбу за вызваленне Беларусі ад ягонай дыктатуры. Жыве наша мара, жыве наша мэта і справа! Жыве Беларусь!»

Да звароту было прымацавана відэа прамовы Паўла Латушкі, зробленай 14 жніўня 2020 года каля Купалаўскага тэатра, Людзі за яго спінай трымаюць плакаты «Купалаўцы супраць гвалту», «Сыходзь». Відэа зробленае карэспандэнтам Tut.by.

Але Sota прыйшла да парадаксальных высноваў: спасылаючыся на блогера-канспіролага Віталя «Віруса» Кандраценку, запэўніла чытачоў, што апублікаваныя кадры з выступам Латушкі адносяцца да 2021 года і патлумачыла: «Прычынай падмены стала тое, што новы мітынг у Варшаве, перад палацам Сташыца, дзе выступаў Латушка, суправаджаўся плакатамі супраць абвяшчэння Ціханоўскай сябе нязменнай «нацыянальнай лідаркай».

Няўжо сапраўды так? Давайце разбярэмся.

Увечары 9 жніўня 2024 года ў Варшаве сапраўды адбылася акцыя салідарнасці, на якой выступаў Латушка. Але логіка падказвае, што тэлеграм-канал АПК ніяк не мог апублікаваць раніцай таго дня відэа з мерапрыемства, якое яшчэ не адбылося.

Што ж адбывалася на акцыі ў Варшаве? Там прысутнічалі некалькі сотняў чалавек. Некалькі чалавек трымалі плакаты «Ціханоўская і Лукашэнка, сыходзьце», «Што зрабіла за 4 гады?», «Сама сыйдзешь?».

Фота: reformby.org
Фота: reformby.org

З трэцім плакатам адбылася смешная сітуацыя: журналісты сайта Reform апісалі, як жанчыне з плакатам «Сама сыйдзешь?» падказалі, што ў яе надпісе ёсць памылка. Па-беларуску дзеясловы пішуцца без мяккага знака на канцы. Яна закрэсліла «ь», але ўсё адно пакінула лішняе «й» у слове. Правільна пісаць — «сыдзеш».

Фота: reformby.org

Што за жанчыны гэта былі, невядома. Беларускія СМІ, дбаючы пра бяспеку ўдзельнікаў акцыі, не паказваюць твары людзей. Тым не менш, свабоду выказвання ніхто не адмяняў, таму іх плакаты трапілі ў фотарэпартажы.

Відэа з выступу Латушкі ў цэнтры Варшавы таксама ёсць у свабодным доступе. Яно знятае зблізку, таму плакатаў не відаць — ні супраць Ціханоўскай, ні супраць астатніх. 

SotaProject працягвае сваё асэнсаванае змаганне са Святланай Ціханоўскай ужо некалькі месяцаў. Гарачая стадыя пачалася пасля таго, як спецыяльным карэспандэнтам выдання стала блогерка Бэла Фокс, зацяты крытык Ціханоўскай. Выданне салідарызавалася з пазіцыяй сваёй аўтаркі.

Каментары67

  • Ага
    10.08.2024
    Не могуць жыць без "хлусні" ні расійскія "добрыя рускія", ні дыктатары пуцін, лука, Карач, Пазняк, Трамп, ні іх прапагандысты, пры чым не важна, ва ўладзе лі яны ці не, галоўнае, што секта...прозвішча ўставіць бачыць фюрэрам толькі сябе і нікога іншага, нават калі гэты іншы Байдэн,Ціханоўская, іншае прозвішча ўставіць, выйграў ў цябе на выбарах.
  • Жоўты Слімак
    10.08.2024
    Чаму мы даведваемся пра пратэсты супраць Ціханоўскай ад расейскага выдання, а не ад вас? Вам не сорамна абвінавачваць нейкую Бэлю Фокс у тым, што павінны людзям паказваць ВЫ? Не ведаем як ёй, але вам плаціць Еўропа за інфармаванне беларусаў вялікія грошы!!!
  • барадзед
    10.08.2024
    маскалі лезуць як прусакі

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску20

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера5

ХАМАС перадаў чарговых трох закладнікаў Ізраілю4

Васьмікласнік выпіў на ўроку моцнае снатворнае «для дарослых» і заснуў2

Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА8

Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі». Аказваецца, ён у турме ў Ваўкавыску3

Навукоўцы прыдумалі, як зварыць ідэальнае яйка. Але гэты метад можа вам не спадабацца6

Пазняк: Вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк — гэта гучнае сведчанне аб гатоўнасці да перамоваў з Еўрасаюзам128

Беларускага байца ММА ў Польшчы абвінавачваюць у збіцці. Яму пагражае да 20 гадоў2

«Каб апынуцца ў бамбасховішчы, у цябе 6 секунд». Беларуска распавяла пра валанцёрства ў Ізраілі, у тым ліку побач з Газай10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску20

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць