У акупаваным Бярдзянску ўзарвалі супрацоўніка калоніі, які катаваў украінскіх палонных
Выбухоўку заклалі пад машыну.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/babach240505-spwju.jpg.webp)
У акупававым Бярдзянску ўзарвалі супрацоўніка калоніі, які катаваў украінскіх палонных. Паводле версіі следства, сёння невядомы заклаў самаробнае выбуховае прыстасаванне пад машыну супрацоўніка папраўчай калоніі ў горадзе Бярдзянску Запарожскай вобласці. Яно спрацавала. Ад атрыманых траўм мужчына памёр на месцы здарэння.
ГУР Украіны пацвердзіла забойства калабаранта.
Па звестках украінскага ведамства, падарваны ў машыне — Яўген Ананьеўскі. Ён быў адным з арганізатараў ізалятараў на тэрыторыі Бярдзянскай папраўчай калоніі №77.
«У выніку падрыву датычны да катаванняў над украінскімі палоннымі Яўген Ананьеўскі быў ліквідаваны», — заявілі ў Галоўным упраўленні разведкі Украіны.
-
Загінуў расійскі вайсковец, чыё падраздзяленне нанесла ўдар па ўкраінскай кавярні пад Харкавам. Тады загінулі 59 чалавек
-
Зяленскі: Мінабароны Украіны распрацоўвае спецкантракт, каб прыцягнуць у войска 18-24-гадовых
-
14 шматкватэрных дамоў пашкоджаны ў расійскім Растове-на-Доне ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў
Каментары