Свет11

Студэнта ў Пакістане прысудзілі да смяротнага пакарання праз паведамленні ў WhatsApp

Суд правінцыі Пенджаб заявіў, што хлопец падзяліўся фатаграфіямі і відэа з намерам абразіць рэлігійныя пачуцці мусульман, паведамляе BBC. Па гэтай жа справе да пажыццёвага зняволення быў прысуджаны 17-гадовы юнак. Абодва адмаўляюць сваю віну.

Блюзнерства ў Пакістане караецца смерцю. Некаторых падазраваных лінчавалі яшчэ да таго, як іх справы былі перададзеныя ў суд.

Скарга была пададзеная ў 2022 годзе падраздзяленнем па барацьбе з кіберзлачыннасцю Федэральнага агенцтва расследаванняў Пакістана (FIA) у Лахоры, сталіцы правінцыі Пенджаб.

У рашэнні суда гаворыцца, што 22-гадовы мужчына быў прысуджаны да смяротнага пакарання за стварэнне фатаграфій і відэа, якія змяшчаюць абразы прарока Мухамеда і яго жонак. Другому абвінавачанаму далі пажыццёвае зняволенне за распаўсюд матэрыялаў.

Адпраўляльнік скаргі сцвярджаў, што атрымаў відэа і фатаграфіі з трох розных нумароў мабільных тэлефонаў. Супрацоўнікі FIA заявілі, што праверылі тэлефон пазоўніка і ўстанавілі, што яму былі адпраўленыя «непрыстойныя матэрыялы».

Каментары1

  • Пакуль што
    09.03.2024
    У нас пакуль што за абразу Лукі меней даюць

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?46

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць