У сераду на турніры прайшлі паўфіналы, якія вызначылі фіналістаў.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_02/cote_ap240208-7hv8k.jpg.webp)
Кот д'Івуар святкуе перамогу ў паўфінале. Фота: Sunday Alamba / AP
Спачатку зборная Нігерыі перамагла каманду з Паўднёвай Афрыкі. Асноўны і дадатковы час скончыліся — 1:1, а ў серыі пенальці нігерыйцы перамаглі — 4:2.
Затым Кот д'Івуар, гаспадар спаборніцтваў, перамог зборную Дэмакратычнай Рэспублікі Конга — 1:0.
Такім чынам у матчы за 3-е месца ў суботу згуляюць ПАР і ДР Конга, а ў фінале ў нядзелю Кот д'Івуар — Нігерыя (пачатак а 23-00). Кот д'Івуар мае мянушку «сланы», а нігерыйскія футбалісты — «суперарлы».
Каментары