Прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу пакінулі без зменаў
Мінскі абласны суд 23 студзеня разглядзеў апеляцыйную скаргу журналіста. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Арэшкі пакінула прысуд без зменаў, а скаргу — без задавальнення.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/mancevi240123-iz7ys.jpg.webp)
3 лістапада Манцэвічу прызначылі чатыры гады калоніі, а таксама штраф 14 800 рублёў. Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 КК, нагадвае «Вясна».
Паводле следства, Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнэт-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».
Падтрымайце палітвязня: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В, Аляксандр Барысавіч Манцэвіч
Каментары