Прынцыповы матч, а яго няма на лядовай арэне.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/l240120-kxlk3.jpg.webp)
Фота: Пул першага
Супернікам ягонай каманды сёння з'яўляецца зборная Магілёўскай вобласці.
Каманда Лукашэнкі дзеліць першы радок з Мінскай вобласцю. У кожнай — па 9 ачкоў. У гэты дзень сталічны рэгіён таксама гуляе — з Брэстам. Так што сёння — матч за лідарства, піша БелТА.
«Але Лукашэнка сёння ў матчы ўдзелу не бярэ. Траўма. Але — не спяшаемся з канспіралагічнымі версіямі!» — зазначае БелТА.
У гэтым сезоне Лукашэнка ўзяў удзел ва ўсіх ранейшых чатырох гульнях: закінуў адну шайбу і зарабіў шэсць асістаў.
Каментары