Спорт99

«Я беларус, мы заўсёды размаўлялі па-руску». Арцём Мілеўскі паразважаў пра ўкраінскую мову і злавіў хейт

Былы футбаліст зборнай Украіны, які нарадзіўся ў Мінску, пасля рэабілітацыі ў бальніцы паступова вяртаецца ў публічную прастору. Перад Новым годам ён вырашыў правесці дабрачынны стрым, частку данатаў з якога паабяцаў перавесці на пратэзаванне вайскоўцаў.

Скрыншот стрыму

Падчас трансляцыі Мілеўскаму прыляталі розныя пытанні. Напрыклад, чаму ён не размаўляе па-ўкраінску.

«У нас не было ўкраінскай школы, мы заўсёды трэніраваліся, не было часу вучыць мову. Тым больш усе размаўлялі па-руску», — цытуе былога спартоўца ўкраінская «Трыбуна».

Пасля ён паспрабаваў развіць сваю думку, згадаўшы і сваё паходжанне.

«Не лічу, што гэта так важна цяпер — размаўляць на ўкраінскай мове. Трэба мець сваю нейкую пазіцыю. І шматлікія вайскоўцы, якія ваююць, — яны многія гавораць па-руску. Ніякай праблемы ў гэтым я ня бачу. І ўвогуле я — беларус, мы размаўлялі заўсёды на рускай. Таму не лічу, што гэта асабліва важна», — заявіў Мілеўскі.

Большасць каментароў пад артыкулам — гэта крытыка і абразы. Як Мілеўскага, так і беларусаў, якія не хочуць гаварыць на сваёй мове.

Таксама яго спыталі пра стан і цяперашнія адносіны да алкаголю. Футбаліст адказаў, што цяпер у яго бару няма, толькі чай і вадзічка.

Каментары9

  • Бублик
    31.12.2023
    спортсмены никогда не отличались умом. задавать им филосовские вопросы бесполезно. спрашивайте про погоду и мячик. 
  • Андрусь
    31.12.2023
    Напішу адразу так, каб аблегчыць працу мадэратару, але "вы самі ўсё панімаіце", што я тут тут магу сказаць: Рэд. выдалена
  • Алкаш і пёс
    31.12.2023
    Мілеўскі ніякі не беларус, ён здрадзіў Беларусі, калі ўзяў украінскі пашпарт. Ды й каб застаўся быў бы звычайным манкуртам падмаскалікам, накшталт маларосаў з Данбасу.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць