Грамадства66

Лукашэнка прыляцеў у Экватарыяльную Гвінею

Дзяржаўнае агенцтва БелТА паведаміла, што самалёт з Аляксандрам Лукашэнкам на борце прызямліўся ў аэрапорце горада Малабо — сталіцы Экватарыяльнай Гвінеі.

У аэрапорце Лукашэнку сустрэў віцэ-прэзідэнт гэтай невялікай афрыканскай краіны Тэадора Нгема Абіанг Манге, сын нязменнага з 1979 года прэзідэнта гэтай краіны Тэадора Нгема Абіянга Мбасога, які некалькі месяцаў таму быў з візітам у Беларусі.

Прыём Лукашэнкі, як нярэдка вядзецца ў такіх краінах, быў пышны, з песнямі і скокамі, мясцовыя жыхары дэманстравалі перад камерамі вялікі энтузіязм.

Варта адзначыць, што афіцыйная прапаганда наганяе значнасці гэтаму візіту штучнай інтрыгай, якая вакол яго стваралася. Зранку стала вядома, што Лукашэнка паляцеў некуды ў Афрыку, але да апошняга не казалася куды. 

Увогуле і чыноўнікі рознага рангу, і прапагандысты настойліва прасоўваюць думку, што кантакты з афрыканскімі краінамі вельмі выгадныя і могуць паспяхова замяніць страчаныя з-за санкцый заходнія рынкі. Таму і кожны палітычны кантакт з краінамі гэтага кантыненту падносіцца як прарыўны і лёсавызначальны. На самай жа справе ўсё не так проста, бо публічныя абдымкі Лукашэнкі з афрыканскімі аўтарытарнымі кіраўнікамі звычайна маюць дастаткова сціплыя эканамічныя наступствы. 

Так, у верасні гэтага года на нарадзе, прысвечанай развіццю гандлю з афрыканскімі краінамі, прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка звярнуў увагу на шэраг праблем, якія назіраюцца ў гэтай сферы, прычым адны з асноўных — зніжэнне беларускага экспарту ў рэгіён і адсутнасць новых выгадных праектаў.

Як заявіў Галоўчанка, добрыя адносіны з кіраўніцтвам некаторых краін кантынента, а таксама палітычныя кантакты на найвышэйшым узроўні пакуль не далі канкрэтных вынікаў у выглядзе новых і паспяховых гандлёва-эканамічных праектаў.

Больш за тое — кіраўнік урада паведаміў нават пра негатыўны трэнд у гандлі Беларусі з афрыканскімі краінамі:

экспарт айчынных тавараў у гэтым кірунку ў 2022 годзе склаў усяго толькі крыху больш за 200 млн даляраў, прычым цяпер дэманструе некаторую тэндэнцыю да зніжэння, што, паводле яго слоў, «асабліва трывожна».

Каментары6

  • Антон
    09.12.2023
    Вайскоўцы апранутыя як белагвардзейцы ды маладых дзяўчат схавалі ад пахатлівага старыка
  • Юзік
    09.12.2023
    Прарыў будзе абавязкова, прарыў новага дна. ВВП гэтай краіны 12 млрд $, насельніцтва 1,6 млн. І наконт замены Захаду -  для параўнання, ВВП Еўрасаюза складае 1,6 трыльёна даляраў. Сінія пальцы цягнуць еўрапейскую Беларусь ў афрыканскую багну дзеля захавання свайго самауладдзя. Пляваць на будучыню краіны, цэлага народа, на дабрабыт беларусаў, абы ва уладзе сядзець да смерці. 
  • Кек
    09.12.2023
    Лукашэнка ляціць, Лукашэнка прыляцеу - то ужо навіна? Вось калі б не прыляцеу...

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць