Навука і тэхналогіі11

«150 фільмаў за секунду». У Кітаі запусцілі найхутчэйшы інтэрнэт у свеце 

Кітай сцвярджае, што стварыў і пачаў эксплуатаваць самы звышхуткасны інтэрнэт у свеце, які, напрыклад, можа дазволіць спампаваць абсалютна ўсё, што ёсць на Netflix, менш чым за 30 хвілін.

Інтэрнэт-оптавалакно. Фота: pixabay

Кітай прадставіў першы ў свеце оптавалакновы інтэрнэт-сэрвіс, чыя хуткасць у 10 разоў большая, чым хуткасць інтэрнэту ў Паўднёвай Карэі і ЗША. Пра гэта піша выданне Firstpost са спасылкай на кітайскія буйныя медыя.

«Гэта новая магістральная сетка з больш за 3000 кіламетраў оптавалакновых кабеляў, якая ідзе праз Пекін, Ухань і Гуанчжоў. Хуткасць новага інтэрнэту складае 1,2 тэрабіта (1200 гігабіт) у секунду. Нават усю глабальную бібліятэку фільмаў і серыялаў Netflix карыстальнікі змогуць адпраўляць менш чым за палову гадзіны», — перадае Firstpost.

Сетка была актываваная яшчэ ў ліпені, а афіцыйна запушчаная ў гэты панядзелак. У інавацыйным вынаходстве ўдзельнічалі такія кітайскія гіганты, як China Mobile, Huawei Technologies, Cernet Corporation і элітны ўніверсітэт Цынхуа.

Інтэрнэт-сувязь Пекін-Ухань-Гуаньчжоў была створана ў рамках праекта Future Internet Technology Infrastructure (FITI). Кіраўнік FITI Ву Цзяньпін адзначыў, што новая сетка не толькі паспяхова функцыянуе, але і забяспечыла Кітай перадавымі тэхналогіямі, якія могуць нават дапамагчы стварыць яшчэ больш хуткі інтэрнэт. 

Стварэнне такой тэхналогіі сапраўды ўражвае, але многія эксперты прагназавалі, што звышхуткасны інтэрнэт з’явіцца прыкладна ў 2025 годзе, падкрэсліваюць кітайскія СМІ.

«Для параўнання: Злучаныя Штаты нядаўна перайшлі на інтэрнэт пятага пакалення з хуткасцю 400 гігабіт у секунду», — звяртае ўвагу Firstpost.

Праект Future Internet Technology Infrastructure быў створаны ў 2013 годзе. Яго падтрымлівае і фінансуе кітайскі ўрад, а каардынатарам з'яўляецца Міністэрства адукацыі Кітая. Мэта праекта — гэта зніжэнне тэхналагічнай залежнасці ад ЗША і іх саюзнікаў.

Каментары1

  • Axel Justas
    15.11.2023
    У Кітае ўсё цудоўна з тэхналогіямі, але забароненыя Youtube, Facebook, Google, і, дарэчы, Наша Ніва. Хоць абыйсці магчыма, большасць народу 'ня парыцца', няма і няма. І выглядае, што карціна свету, якую яны бачаць праз свае кітайскія аналагі, досыць спецыфічная. Да чаго гэта прыводзіць можна ўбачыць на прыкладзе расейскай арды.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць