Свет33

Спікерам Палаты прадстаўнікоў у ЗША абралі прыхільніка Трампа

22 дні ніжняя палата амерыканскага парламента жыла без спікера.

Майк Джонсан. Фота: Alex Brandon / AP

Майк Джонсан, 51-гадовы рэспубліканец з Луізіяны, прыхільнік Трампа і крытык далейшай дапамогі Украіне, афіцыйна абвешчаны новым спікерам Палаты прадстаўнікоў ЗША, піша Бі-бі-сі.

Ён набраў 220 галасоў, апярэдзіўшы дэмакрата Хакіма Джэфрыса (209).

Галасаванне завяршае 22-дзённы перыяд адсутнасці спікера ў Палаце прадстаўнікоў, бо папярэдні спікер Кевін Мак-Карці быў адпраўлены ў адстаўку тры тыдні таму.

Вельмі правыя рэспубліканцы лічаць Джонсана стойкім кансерватарам і прыхільнікам Дональда Трампа.

Умераныя рэспубліканцы бачаць у ім прагматычнага і разважлівага лідара, які будзе падтрымліваць кансерватыўныя каштоўнасці, пры гэтым спрыяючы праходжанню праз Палату законаў.

«Ён адзін з тых людзей, якія ладзяць з усімі і карыстаюцца вялікай павагай», — сказаў CNN рэспубліканец з Каларада Кен Бак.

Дэмакраты, аднак, асцерагаюцца, што Майк Джонсан занадта правых поглядаў. Яны ўказваюць на тое, што Джонсан галасаваў супраць пацвярджэння вынікаў выбараў у 2020 годзе, заклікаў Трампа «працягваць барацьбу» і «выкарыстоўваць усе даступныя сродкі прававой абароны».

Джонсан займае строгую кансерватыўную пазіцыю па шэрагу палітычных пытанняў, выступаючы, напрыклад, супраць права на аборт і аднаполых шлюбаў.

Джонсан таксама супраць далейшай дапамогі ЗША Украіне.

Ён рашуча падтрымаў Украіну адразу пасля расійскага ўварвання ў лютым 2022 года.

«Мы павінны ўвесці знясільваючыя санкцыі супраць эканамічных інтарэсаў Расіі», — падкрэсліў тады Джонсан у заяве, апублікаванай у сацсетцы X (былы Twitter).

«Мы павінны вярнуцца да ўстойлівай амерыканскай вытворчасці энергіі, каб забяспечыць стабільнасць і бяспеку тут і для нашых еўрапейскіх саюзнікаў. Мы павінны выключыць Расію з глабальнага гандлю і міжнародных інстытутаў. Хоць найлепшы час для гэтых дзеянняў прайшоў, мы павінны дзейнічаць рашуча», — заявіў тады ён.

У красавіку 2022 года Джонсан прагаласаваў за закон аб ленд-лізе ў абарону дэмакратыі ва Украіне 2022 года, мэтай якога было палегчыць працэс адпраўкі ЗША вайсковай дапамогі Украіне.

Аднак з часам Майк Джонсан пачаў займаць скептычную пазіцыю адносна дапамогі Украіне, нагадваючы, што ён прагаласаваў супраць двух законапраектаў аб асігнаваннях, якія прадугледжвалі дапамогу Украіне — у 2022 годзе і ў верасні 2023 года.

«Амерыканскія падаткаплацельшчыкі летась накіравалі Украіне дапамогу на суму больш за 100 мільярдаў даляраў, — напісаў Джонсан у лютаўскім пасце ў сацсетцы X. — Яны заслугоўваюць таго, каб ведаць, ці дзеянні ўкраінскага ўрада цалкам адкрытыя і празрыстыя ў дачыненні да выкарыстання гэтай велізарнай сумы рэсурсаў падаткаплацельшчыкаў».

Пры гэтым Майк Джонсан перакананы прыхільнік аказання дапамогі Ізраілю, ён заклікае да знішчэння ХАМАС.

Новы спікер Палаты прадстаўнікоў вядомы як евангелічны хрысціянін і мае цесныя сувязі з правымі партыямі Ізраіля, якія апошнія гады ствараюць асноўны палітычны кірунак у краіне.

Прыхільнікі працягу дапамогі Украіне спадзяюцца, што Джонсан паставіць на галасаванне агульны пакет дапамогі Украіне і Ізраілю, прапанаваны прэзідэнтам Джо Байдэнам.

Пакет прадугледжвае 61 мільярд даляраў дапамогі Украіне.

Без спікера ў Палаце прадстаўнікоў гэты пакет быў фактычна заблакаваны.

Абранне Джонсана можа разблакаваць працэс ухвалення, калі ў Кангрэсе будзе згода наконт мэтазгоднасці адзінага пакета дапамогі для Украіны і Ізраіля.

Ідэя адзінага пакета падабаецца ў Кангрэсе далёка не ўсім.

Каментары3

  • боневтик бо вороват
    26.10.2023
    Полагаю, что пока украинская зеленая влада не сменится - денег будут давать все меньше. Красть надо меньше. Везде речь о том, что крадут от 50% до 74% поступающей помощи всем. А деньги в Америке и других странах - это не просто бумажки, это налоги своих граждан. Которые спрашивают: зачем мы даем помощь тем, кто потом к нам же приезжает и покупает виллы и роскошь в канадских магазинах Картье?
  • Цю
    26.10.2023
    боневтик бо вороват
  • Цю
    26.10.2023
    боневтик бо вороват, мнение рашиста с кремлевскими шаблонными фразами и наративами, оставь для комментариев на белте.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць