Грамадства88

У бабруйскай калоніі пагаршаюць умовы ўтрымання вязняў

Пра тое, што ў бабруйскай калоніі № 2 дадаткова ўскладняюць умовы для ўтрымання вязняў, даведаўся тэлеграм-канал Mayday.team.

Фота: komkur.info

Паводле інфармацыі канала, у Бабруйску перасталі прымаць рэчавыя перадачы з вопраткай для зняволеных.

З пачатку мінулага тыдня ў гэтай калоніі робу, целагрэйкі і абутак больш няможна заказваць у атэлье ці купляць у спецыялізаваных крамах. Асуджаныя абавязаны насіць толькі тое, што ім выдаюць у калоніі, прытым аплачваць гэтую вопратку.

Сваякі асуджаных сутыкнуліся з масавай адмовай у прыёме такога адзення напярэдадні зімовага сезону, нават нягледзячы на тое, што ў некаторых выпадках заявы на перадачы былі ўзгодненыя і падпісаныя начальствам, а самі прадметы замоўленыя і аплачаныя. Афіцыйна адміністрацыя ніякіх тлумачэнняў не дае, ніякіх афіцыйных аб'яў таксама не было.

Цяпер сваякі вязняў спрабуюць перадаць ім хоць бы тэрмабялізну. 

Мала гэтага, з 1 кастрычніка колькасць тэлефонных званкоў, якія асуджаныя могуць рабіць дадому, скароціцца да трох на месяц. Калі цяпер вязні тэлефануюць сваякам раз на тыдзень, то з наступнага месяца перыядычнасць будзе толькі адзін раз на дзесяць дзён.

Працягласць размовы застанецца ранейшай — 15 хвілін. Аднак будуць уведзеныя новыя правілы: калі цяпер асуджаныя могуць патэлефанаваць двум-тром абанентам па чарзе (напрыклад, бацькам і жонцы), то ў будучыні можна будзе набраць толькі адзін нумар, за чым жорстка стануць сачыць кантралёры калоніі.

Правілы адбыцця пакарання ў Бабруйскай ПК-2 сталі ўзмацняцца з пачатку верасня пасля таго, як быў прызначаны новы начальнік аператыўна-рэжымнага аддзела ўстановы.

Перастаноўкі ў кіраўніцтве калоніі сталі вынікам праверкі, праведзенай праз самагубства асуджанага ў сярэдзіне ліпеня.

Каментары8

  • Беспредел
    26.09.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Gorliwy Litwin
    26.09.2023
    і што, новы начальнік такім чынам хоча зменшыць колькасць самагубстваў? А што калі будзе наадварот?
  • Вар'ят-садыст-ідыёлух
    26.09.2023
    Лукашысты лічаць, што бяз верхняй вопраткі і званкоў дадому самагубстваў за кратамі стане менш?

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць