Кітай возьме ўдзел у сустрэчы наконт мірнага плана Украіны ў Саудаўскай Аравіі
Кітай пацвердзіў, што возьме ўдзел у сустрэчы дзеля дасягнення міру ва Украіне, якая пройдзе ў Саудаўскай Аравіі 5—6 жніўня. Пра гэта з'явілася паведамленне Міністэрства замежных спраў Кітая, як піша «Украінская праўда».
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_08/gettyimages-1258190640-z7xm9.jpg.webp)
«На запрашэнне Каралеўства Саудаўская Аравія спецыяльны прадстаўнік урада Кітая па пытаннях Еўразіі Лі Хуэй наведае Джыду для ўдзелу ў сустрэчы наконт украінскага пытання.
Кітай гатовы супрацоўнічаць з міжнароднай супольнасцю, каб працягваць адыгрываць канструктыўную ролю ў пошуку палітычнага ўрэгулявання крызісу ва Украіне», — адзначаецца ў паведамленні кітайскага МЗС.
Прадстаўнікоў Расіі на гэтай сустрэчы не будзе, іх нават не запрашалі.
Раней паведамлялася, што Еўрасаюз чакае ўдзелу прадстаўнікоў каля 40 дзяржаў на нефармальнай сустрэчы ў Саудаўскай Аравіі ў канцы тыдня, дзе будуць абмяркоўваць шляхі дасягнення міру ва Украіне.
Аб правядзенні сустрэчы ў Саудаўскай Аравіі ў Джыдзе 5—6 жніўня спачатку паведаміла выданне The Wall Street Journal, а пазней інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
Украінскія і заходнія афіцыйныя асобы спадзяюцца, што гэтыя намаганні могуць завяршыцца мірным самітам у канцы гэтага года, на якім сусветныя лідары падпішуць агульныя прынцыпы спынення вайны.
Каментары
Ещё показательный момент в том, что к питерской шпане, на саммит Африки, приехали вторые и третьи лица.
Это говорит о том, что Россия удобна теперь и сейчас - списывает долги и даёт, безвозвратно, большие деньги мелким людоедам и бандитам из Африки.
Не только выходом из зерновой сделки, шпана питера, нагадила взрослым дядям, но и созданием хаоса в Африке, где много интересов взрослых дядь.