Грамадства2222

32 — за, супраць — 1, устрымаўся — 1. Такія былі вынікі галасавання па пытанні выключэння Алеся Пушкіна з Саюза мастакоў

Раней паведамлялася, што палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна, які памёр у няволі, за некалькі тыдняў да смерці выключылі з Беларускага саюза мастакоў па рашэнні рады арганізацыі. Цяпер з'явіліся некаторыя падрабязнасці гэтага ўчынку калег па цэху.

У сацыяльных сетках з'явілася выпіска з пратакола таго пасяджэння рады творчага саюза. З яе вынікае, што пасяджэнне адбылося 30 мая, і на ім прысутнічалі 34 сябры рады з 50, якія ў яе ўвогуле ўваходзяць. Вёў пасяджэнне старшыня рады Уладзімір Слабодчыкаў.

Пераважная большасць прысутных сяброў рады, 32 чалавекі, падтрымалі рашэнне аб выключэнні палітвязня, толькі адзін чалавек быў супраць і адзін устрымаўся.

Фармальнай прычынай для выключэння Алеся Пушкіна і іншых мастакоў стала тое, што яны

«не выплачваюць унёскі больш за два гады, маюць запазычанасць па аплаце за творчую майстэрню больш за шэсць месяцаў, за парушэнне Этычных правіл сяброў ГА «БСМ», а таксама на іншых падставах і нормах Статута ГА «БСМ».

Якую менавіта норму з пералічаных прымянілі да Алеся Пушкіна, у выпісцы з пратакола не ўдакладняецца, спіс прысутных на пасяджэнні творцаў таксама пакуль невядомы. Акрамя Пушкіна, у той дзень з саюза выключылі, па нашых звестках, яшчэ дзевяцярых мастакоў, сярод якіх вядомы дызайнер Уладзімір Цэслер.

Алесь Пушкін пра сваё выключэнне, найхутчэй, так і не даведаўся: лісты да палітвязня ў гродзенскую турму апошнім часам практычна не даходзілі, і зваротнай сувязі з ім не было цягам больш як двух месяцаў.

У сакавіку 2022 года мастак быў асуджаны да пяці гадоў калоніі строгага рэжыму. Адбываць пакаранне яго накіравалі ў папраўчую калонію ў Івацэвічах. Адміністрацыя ПК-22 ініцыявала перавод Алеся Пушкіна ў турму нібыта за сістэматычныя парушэнні рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суда мастака перавялі ў гродзенскую турму №1, дзе ён мусіў правесці паўтара года. 

Уночы з 10 на 11 ліпеня яго прывезлі з турмы ў рэанімацыю гродзенскага шпіталя ў непрытомным стане. Там ён, па неафіцыйнай інфармацыі, сканаў ад наступстваў прабадной язвы страўніка: падчас аперацыі ў яго спынілася сэрца. Мастака пахавалі на радзіме ў Бабры Крупскага раёна.

Як стала вядома пазней, моцныя болі ў Алеся Пушкіна пачаліся яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня. Аднак турэмныя дактары абмяжоўваліся капеечнымі абязбольвальнымі сродкамі і хацелі адправіць Пушкіна ў ШІЗА за сімуляцыю.

Болі нарасталі і нарасталі. За тры-чатыры дні да шпіталізацыі болі ў Алеся Пушкіна сталі нясцерпнымі, аднак яго не накіравалі ў гарадскі шпіталь. Яму сталі даваць толькі моцныя абязбольвальныя сродкі. Калі б Пушкіна прывезлі хоць на некалькі дзён раней, хірургі, імаверна, яго ўратавалі б.

Медчасткай гродзенскай турмы кіруе Віктар Лутцаў.

Каментары22

  • Ann-Marie
    22.07.2023
    C'est terrifique
  • Васька
    22.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • мясцовы2
    22.07.2023
    Здаецца мне, што выключэнне Алеся Пушкіна з падобнага інстытуцыянальнага рудымента таталітарнай радзянскай эпохі, гэта нешта накшталт прызнання. На жаль пасмертнага.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць