Культура1313

Твор Уладзіміра Цэслера «Беларускі арнамент» атрымаў адмысловую адзнаку на Міжнародным біенале плаката ў Варшаве

Твор беларускага дызайнера Уладзіміра Цэслера быў удастоены ганаровай згадкі («honorable mention») на 28-м Міжнародным біенале плакатаў у Варшаве. Яго плакат пад назвай «Беларускі арнамент», на якім паказаны шматлікія патэрны з калючага дроту, быў адзначаны ў тэматычным конкурсе, як піша Reform.by.

Фота: фэйсбук Міжнароднага біенале плаката ў Варшаве.

Журы пракаментавала сваё рашэнне наступным чынам:

«Уладзімір Цэслер з Кіпра [атрымлівае ўзнагароду] за плакат «Беларускі арнамент» за, здавалася б, нявінную выяву традыцыйнага майстэрства, якая змяшчае трывожнае схаванае паведамленне».

Нагадаем, што Уладзімір Цэслер быў вымушаны з’ехаць з Беларусі ў 2020 годзе праз пагрозу пераследу. Майстэрня вядомага дызайнера ў тым жа годзе была разгромленая сілавікамі. Сёння мастак жыве на Кіпры, а яго творы выстаўляюцца па ўсім свеце.

Біенале плакатаў у Варшаве ладзіцца з 1966 года. Ідэя агляду такога кшталту, у цэнтры якога — мастацтва плаката, узнікла сярод польскіх графікаў і была непасрэдна ініцыявана Эрыкам Ліпіньскім. З 1990 года прафесар Лех Маеўскі (цяпер прэзідэнт Міжнароднага біенале плаката) займаецца фестывалем. Пасля 1994 года біенале праходзіў у Музеі плаката ў Вілянуве, каб у 2018 годзе нарэшце вярнуцца на радзіму — у Акадэмію прыгожых мастацтваў. Агляд плакатаў — адна з самых вядомых культурніцкіх падзей у Еўропе.

Цырымонія адкрыцця біенале адбылася 24 чэрвеня. Працаваць фестываль будзе да верасня 2023 года.

Урачыстае адкрыццё 28-га Міжнароднага біенале плаката ў Варшаве. Палац Чапскіх. Фота: Акадэмія прыгожых мастацтваў у Варшаве.

Каментары13

  • Bhagawan
    29.06.2023
    Nažal heta mastactva ŭ razdziele "čorny humar"
  • Цім
    29.06.2023
    Лука, Глядзі "зялёнарускі арнамент" :) 
  • дочка Максима Дизайнера
    29.06.2023
    все-таки г. Теслер гениальный цворец
    я было уже засомневалась в нем...

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць