Кітай настойвае на тым, каб Расія захавала за сабой акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі, як паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на чыноўнікаў, знаёмых з вынікамі еўрапейскага турнэ кітайскага пасланца-«міратворца» Лі Хуэя.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_05/2023-05-26164240-ryi5g.jpg.webp)
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін з кітайскім пасланцам Лі Хуэем
Наведаўшы Варшаву, Берлін, Парыж і Брусель, кітайскі дыпламат, колішні амбасадар у Маскве, заклікаў як мага хутчэй скончыць расійска-ўкраінскі канфлікт і не дапусціць яго разрастання, расказалі крыніцы WSJ.
Аднак, адзначае выданне, кітайскі дыпламат атрымаў у Еўропе «халаднаваты прыём».
Каментары
Отдавай эрэфии Харбин и Порт-Артур, если хочешь мира.