Спадчыннікі Эда Таўнсэнда, які быў сааўтарам напісанай у 70-я песні «Letʼs Get it On», абвінавацілі Эда Шырана ў плагіяце датычна гэтай кампазіцыі.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_05/szyran230505-fdxuy.jpg.webp)
Каб даказаць адсутнасць плагіяту, брытанскі спявак сам зʼявіўся ў судзе і нават сыйграў на гітары сваю песню «Thinking Out Loud». Пасля трох гадзін абмеркавання, суд стаў на бок Шырана.
Раней Эд Шыран заяўляў, што пакончыць з музыкай, калі прайграе суд.
Летась Шыран удзельнічаў у іншым судзе па аўтарскіх правах, у якім сцвярджалася, што мегахіт «The Shape Of You» зʼяўляецца плагіятам песні 2015 года «Oh Why» спевака Сэмі Чакры.
Каментары