Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын заявіў у сваім тэлеграм-канале, што ўкраінскія абаронцы пайшлі ў наступленне і ў найбліжэйшы час, на яго думку, пачнецца «актыўная фаза».
![Калона танкаў УСУ](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_05/441481_ofitsialyniy_sayt_prezidenta_ukraini_voennaya_tehnika_voyna_tank_vsu_250x0_104269600-g9ui6.jpg.webp)
«Я лічу, што наступленне ўкраінскай арміі ўжо, уласна кажучы, пачалося. Мы бачым высокую актыўнасць варожай авіяцыі, высокую актыўнасць па перыметры і ўнутры нашага фронту.
Калі ўнутры наш фронт мы кантралюем, то па перыметры, на жаль, сітуацыя выглядае не самым лепшым чынам. І таму нашы флангі… наколькі яны надзейныя… я пакуль прамаўчу з ветлівасці.
Ужо ўсё пайшло. Калі гэта пяройдзе ў актыўную фазу? Думаю, што ў найбліжэйшы час. Магчыма, у найбліжэйшыя дні», — напісаў Прыгожын.
Чытайце таксама:
Прыгожын пахваліўся знішчэннем украінскага генерала. Украінскі бок: Усе жывыя і здаровыя
Міністр абароны Украіны дапусціў, што Расія рыхтуе новы жэст «добрай волі»
Прыгожын пагражае адступленнем з Бахмута, называе сітуацыю крытычнай
Каментары