Грамадства

У NASA паведамілі сапраўднае месца падзення няспраўнага спадарожніка

Касмічны карабель Rhessi вагой 270 кг упаў на Зямлю ў ноч на 19 красавіка над паўночнай часткай Афрыкі. Пасля таго як ноччу 20 красавіка ў Гомелі і Кіеве ўбачылі ў небе яркую ўспышку, гарадскія ўлады выказалі здагадку, што гэта мог быць спадарожнік NASA, аб падзенні якога паведамлялася раней, піша «Украінская праўда».

Спадарожнік Rhessi

Міністэрства абароны ЗША пацвердзіла, што 660-фунтавы (300 кг) касмічны карабель зноў увайшоў у атмасферу над рэгіёнам пустыні Сахара, прыкладна на 26 градусах даўгаты і 21,3 градуса шыраты», — паведамілі прадстаўнікі NASA.

Гэтыя каардынаты паказваюць на падзенне каля судана-егіпецкай мяжы, адзначыў астрафізік Джонатан МакДаўэл у твітары. Паводле яго слоў, Rhessi рухаўся на паўночны ўсход, калі апусціўся.

Большая частка касмічнага карабля, верагодна, згарэла ў атмасферы Зямлі, хоць чакаецца, што некаторыя абломкі могуць прызямліцца.

Rhessi запусцілі на нізкую калязямную арбіту на борце ракеты Pegasus XL у 2002 годзе з мэтай унікальнага даследавання Cонца.

Нагадаем, у ноч на 20 красавіка ў небе над Кіевам і Гомелем зафіксавалі яркую ўспышку. У сталіцы Украіны абвясцілі паветраную трывогу.

У Кіеўскай гарадской адміністрацыі паведамілі, што, паводле папярэдніх даных, жыхары сталіцы бачылі падзенне касмічнага спадарожніка NASA. Пасля ў NASA гэтую інфармацыю абверглі і заявілі, што ўспышкі над Кіевам не маглі быць выкліканыя падзеннем з арбіты спадарожніка, і выказалі меркаванне, што гэта быў метэор.

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць