Навука і тэхналогіі11

4G-інтэрнэт павінен з’явіцца на Месяцы да канца гэтага года

4G-сетка ад кампаніі Nokia будзе выкарыстоўвацца ў рамках місіі NASA «Artemis-1», мэтай якой стане адпраўка людзей на паверхню Месяца ўпершыню з 1972 года.

Выява: vecteezy

Фінская тэлекамунікацыйная група Nokia плануе запусціць сетку на ракеце SpaceX у бліжэйшыя месяцы, паведаміў журналістам Луіс Маэстра Руіс Дэ Тэміна, галоўны інжынер Nokia, падчас нядаўняй выставы Mobile World Congress у Барселоне.

Nokia заяўляе, што тэхналогія распрацавана, каб вытрымліваць экстрэмальныя ўмовы космасу. Кампанія хоча паказаць, што зямныя сеткі могуць задаволіць камунікацыйныя патрэбы для будучых касмічных місій: астранаўты змогуць камунікаваць адзін з адным і з органамі кіравання місіяй, дыстанцыйна кіраваць месяцаходам і трансляваць відэа і даныя тэлеметрыі на Зямлю ў рэжыме рэальнага часу.

Сетка будзе сілкавацца ад абсталяванай антэнай базавай станцыі, якая будзе захоўвацца ў месяцовым пасадачным апараце Nova-C, спраектаваным амерыканскай касмічнай кампаніяй Intuitive Machines, а таксама ад спадарожнага месяцахода на сонечных батарэях. Паміж пасадачным апаратам і месяцаходам будзе ўстаноўлена LTE-злучэнне.

Уся гэтая інфраструктура прызямліцца (ці хутчэй прымесячыцца) ў раёне кратара Шэклтан, які знаходзіцца ўздоўж паўднёвага лімба Месяца (бачнага краю дыска Месяца), паведамляе CNBC. Хоць пасадачны апарат і будзе запушчаны з дапамогай ракеты SpaceX, але сам пасадачны модуль на паверхню Месяца будзе дастаўлены дзякуючы ўласнай рухальнай сістэме, якая і дапаможа яму завяршыць падарожжа.

Апроч забеспячэння перадачы даных, дыстанцыйнага кіравання месяцаходамі, навігацыі ў рэжыме рэальнага часу і перадачы струменевага відэа высокай разрознасці, адной з іншых мэтаў кампаніі з’яўляецца пошук месяцовага лёду. Хоць большая частка паверхні Месяца сухая, нядаўнія беспілотныя місіі прывялі да адкрыцця рэшткаў лёду, замкнёных у абароненых кратарах вакол полюсаў.

Такую ваду можна апрацоўваць і выкарыстоўваць для піцця, расшчапляць на вадарод і кісларод для выкарыстання ў якасці ракетнага паліва або раздзяляць, каб забяспечваць астранаўтаў прыдатным для дыхання кіслародам.

Запланаваная місія стане сур’ёзным выпрабаваннем магчымасцяў перад пачаткам верагоднага камерцыйнага выкарыстання Месяца і магчымых будучых горназдабыўных работ, для якіх неабходна наяўнасць сур’ёзнай інфраструктуры і правільных даных аб знаходжанні пэўных рэсурсаў. Таму цалкам мажліва, што падключэнне Месяца да Інтэрнэту стане адным з першых крокаў на шляху для будучых экспедыцый, бо машынабудаўнічы гігант Rolls Royce, напрыклад, ужо плануе будаўніцтва ядзернага рэактара для забеспячэння энергіяй будучых даследчыкаў і насельнікаў нашага адзінага натуральнага спадарожніка.

Каментары1

  • Незнайка на Луне
    09.04.2023
    Странные люди. На земную экологию им нас...то а Луну вот надо разрабатывать.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць