Грамадства33

Прапагандысты вінавацяць Насту Лойку ў «шпіянажы». Вось што яны разумеюць пад гэтым словам

20 снежня «Беларусь Сегодня» выпусціла матэрыял пра «шпіёнскую сетку пад выглядам валанцёраў-праваабаронцаў». З яго становіцца зразумелым, у чым могуць абвінаваціць затрыманую праваабаронцу Насту Лойка. 

Наста Лойка

Прапагандыстка Людміла Гладкая піша, што праваабарончая арганізацыя Human Constanta нібыта «збірала інфармацыю пра беларусаў і перадавала яе спецслужбам».

«Доказамі» яна называе тое, што валанцёры арганізацыі вучыліся і стажыраваліся за мяжой, рыхтавалі аналітычныя матэрыялы з адкрытых судоў, былі назіральнікамі на выбарах, запісвалі паказанні пацярпелых падчас затрыманняў, дзяжурылі каля РУУС. 

Лойку прапагандыстка абвінаваціла ў тым, што яна кансультавала людзей па прававых пытаннях, дапамагала рабіць дакументы. У віну ёй ставіцца і тое, што яна давала каментары замежным журналістам і беларускім незалежным СМІ.

Гладкай не спадабалася тое, каму дапамагалі праваабаронцы.

«Дык заступіцеся за людзей! За паралімпійцаў, якіх Захад пазбаўляе спаборніцтваў! Заступіцеся за дзяцей з цяжкімі захворваннямі, якія не могуць атрымаць лячэнне ў нашым санаторыі ў Літве! За змучаных бежанцаў заступіцеся. Тупніце, нарэшце, нагой супраць санкцый!» — абураецца прапагандыстка.

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta адрэагавала на абвінавачванні ў «шпіянажы». 

«З самога свайго заснавання праваабарончая арганізацыя Human Constanta ажыццяўляла дзейнасць выключна мірнага і праваабарончага характару. Мы хочам падкрэсліць, што такая дзейнасць з'яўляецца правамернай і гарантаваная праваабаронцам Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека, у тым ліку Дэкларацыяй аб праваабаронцах, зацверджанай Генасамблеяй ААН 9 снежня 1998 года.

У сувязі з гэтым, лічым, што ўсе абвінавачванні, якія прыводзяцца ў артыкуле, з'яўляюцца неабгрунтаванымі.

Мы, як і раней, будзем працягваць сваю праваабарончую дзейнасць і далей адстойваць правы чалавека для кожнага(ай), а таксама патрабаваць спыніць усе спробы пераследу і ціску на беларускіх праваабаронцаў у сувязі з ажыццяўленнем імі прафесійнай дзейнасці».

Нагадаем, што Наста Лойка знаходзіцца за кратамі з 28 кастрычніка. Ёй некалькі разоў прысуджалі суткі.

Каментары3

  • Справка
    21.12.2022
    Здравствуйте. Подскажите, а где готовят этих правозащитников? Как я понимаю, минимум у таких людей должно быть юридическое образование, полученное в Беларуси. И если Гладкая возмущается, что некому защитить детей и от санкций, то пора поставить вопрос о подготовке профессиональных правозащитников в Академии МВД.
  • Андрусь
    21.12.2022
    Справка, чытайце Дэкларацыю аб праве і абавязку прыватных асобаў, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды, прынятай генасамблеяй ААН у 1998 годзе, а таксама Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, Міжнародны пакт аб грамадзнскіх і палітычных правах і Міжнародны пакт аб сацыяльных і культурных правах. Паколькі правы чалавека - рэч універсальная, то бок, яны цалкам аднолькавыя для людзей, што ў Нідэрландах, што ў Беларусі, што ў Руандзе, што ў Іране - то для іх абароны ў Беларусі атрыманне адукацыі менавіта ў Беларусі зусім не абавязковае, а як раз наадварот - дарэчная адукацыя, атрыманая на міжнародных адукацыйных пляцоўках. 
    Што да акрэсленых Гладкай пытанняў, то права ўдзельнічаць у параалімпійскіх спаборніцтвах, права лекавацца ў беларускім санаторыі ў Літве і права дзяржаў не падвяргацца эканамічным санкцыям няма ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. То бок - гэтыя рэчы не ўваходзяць у сферу, якая разглядаецца як правы чалавека, і якой займаюцца праваабаронцы. Гэта рэчы з іншай сферы дзейнасці. 
  • Кажан
    22.12.2022
    Справка, a вы лукашыст ці проста з глузду ці проста ня ведаеце, што ў РБ бандыты захапілі ўладу. Той, хто зараз называе сябе прэзыдэнтам не легітымны злачынца пачынаючы са жніўня 1999 году. А ўсе мянты, гбульнікі, пракуроры, судзьдзі й вайскоўцы проста бандыты й тэрарысты.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць