Навука і тэхналогіі66

Навукоўцы: Пацяпленні на Зямлі здараліся і раней. Але яны не былі глабальнымі

Тэмпы глабальнага пацяплення ў апошнія дзесяцігоддзі не маюць аналагаў за апошнія 2000 год.

З маштабамі цяперашніх кліматычных змяненняў нельга параўнаць нават Малы ледавіковы перыяд, які быў на Зямлі з XIV стагоддзя па XIX стагоддзе, гаворыцца ў даследаванні навукоўцаў Бернскага універсітэта (Швейцарыя), піша ВВС.

Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў навуковых часопісах — Nature і Nature Geoscience. Як падкрэсліваюць навукоўцы, іх дадзеныя кажуць пра тое, што ў так званых «кліматычных скептыкаў» — тых, хто не верыць агульнапрынятым навуковым звесткам пра глабальнае пацяпленне — вельмі слабыя аргументы.

Складзены навукоўцамі графік кліматычных ваганняў у розныя гады за апошнія 2000 год наглядна дэманструе, што пацяпленне, якое адбываецца цяпер, па тэмпах і маштабах зменаў не мае аналагаў. Тэорыі, згодна з якімі цяперашняя змена клімату — чарговы перыяд пацяплення, які зменіцца пахаладаннем, можна назваць беспадстаўнымі, падкрэсліваюць навукоўцы.

Па іх словах, няма ніякіх падставаў казаць пра падабенства таго, што адбываецца цяпер, з перыядамі адноснага пацяплення на Зямлі ў даіндустрыйную эпоху.

Каб зразумець прыроду і характар ​​кліматычных зменаў, група даследчыкаў паспрабавала аднавіць звесткі аб клімаце на Зямлі за апошнія 2000 год. Навукоўцы прааналізавалі замеры каралаў, гадавых кольцаў дрэў і таўшчыні азёрных ападкавых пластоў.

Яны прыйшлі да высновы, што ўсе за гэты перыяд кліматычныя змены былі лакальнымі і ніколі за 2000 год не адбываліся ў маштабах усёй планеты.

Нават Малы ледавіковы перыяд закрануў у асноўным Ціхаакіянскі рэгіён і Еўропу. Пры гэтым, самы халодны перыяд у Ціхаакіянскім рэгіёне прыйшоўся на XV стагоддзе, а ў Еўропе — на XVII стагоддзе.

Усе маштабныя змены клімату ахоплівалі не больш за палову зямнога шара.

Падчас так званага Сярэднявечнага кліматычнага оптымуму (950 -1250 гг н.э.) — эпохі адносна цёплага клімату — змены закранулі толькі Паўночнае паўшар'е (не больш за 40% паверхні Зямлі).

Перыяд пацяплення, які мы назіраем цяпер, не падобны на тое, што адбывалася на Зямлі раней. Глабальнае пацяпленне ахоплівае 98% паверхні Зямлі.

«Гэта даказвае, што глабальнае пацяпленне, выкліканае антрапагенных фактарамі, не толькі не мае аналагаў па тэмпах змены тэмператур, але і цалкам унікальнае па маштабах», — гаворыцца ў даследаванні.

Навукоўцы заўважылі, што ў даіндустрыйную эпоху галоўным фактарам, які ўплывае на змены клімату, была актыўнасць вулканаў. Пацверджанняў таго, што сонечная радыяцыя магла быць адным з галоўных фактараў, які правакаваў кліматычныя змены, навукоўцы не знайшлі.

Тыя змены, якія назіраюцца цяпер, выходзяць далёка за межы натуральных ваганняў клімату.

Хоць навукоўцы і не ставілі перад сабой задачы высветліць, ці з'яўляецца дзейнасць чалавека галоўным фактарам, які ўплывае на змены клімату, атрыманыя ў ходзе даследавання дадзеныя кажуць, што менавіта з дзейнасцю чалавека звязана глабальнае пацяпленне, што адбываецца цяпер.

«Гэта даследаванне нарэшце павінна спыніць тых, хто працягвае адмаўляць змены клімату і сцвярджаць што цяперашняе пацяпленне — гэта толькі частка натуральнага кліматычнага цыклу», — кажа прафесар Марк Мэслін з універсітэцкага каледжа Лондана, які не браў удзелу ў даследаванні.

«Даследаванне паказвае па-сапраўднаму сур'ёзную розніцу паміж лакальнымі зменамі клімату, якія мелі месца ў мінулым, і глабальным уплывам на клімат антрапагенных выкідаў парніковых газаў», — падкрэслівае Марк Мэслін. 

Каментары6

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць