Навальнага адмовіліся выключаць са спіса тэрарыстаў і экстрэмістаў нават пасля смерці
Удава палітыка апублікавала адказ Расфінманіторынга на яе зварот аб выключэнні Аляксея Навальнага з пераліку асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці або тэрарызму.
Гэты рэестр часам называюць «спісам тэрарыстаў і экстрэмістаў» — у яго трапляюць людзі, супраць якіх распачыналіся крымінальныя справы па адпаведных артыкулах Крымінальнага кодэкса РФ, піша Бі-бі-сі.
Навальны, які памёр у калоніі ў лютага мінулага года, быў уключаны ў гэты рэестр па адной з многіх спраў, якія былі распачатыя супраць яго. Расфінманіторынг адказаў Навальнай, што не атрымліваў інфармацыі аб спыненні гэтай справы.
Падставы для знаходжання Навальнага А.А. у спісе не адпалі», — гаворыцца ў адказе ведамства.
«Смерць чалавека — гэта безумоўная падстава для выключэння», — піша ўдава палітыка, спасылаючыся на закон аб супрацьдзеянні легалізацыі даходаў і фінансаванню тэрарызму.
-
«Левая, хранічна злая». Драматычная гісторыя паказала, да чаго даводзіць істэрычнае выкрыццё «сэксуальных дамаганняў»
-
У Расіі аднаўляюць музычны конкурс часоў брэжнеўскага застою
-
«Я вас, баранаў, рэзаў і буду рэзаць». Дзевяць разоў судзімы найміт вярнуўся з украінскага палону і забіў хлопца былой жонкі
Каментары