Videor ergo sum: Уладзімір Мацкевіч ды іншыя дэманы віртуальнай прасторы
Тарабаршчына «сістэмамыследзейнаснай метадалогіі» мала ўплывае на рэаліі Беларусі, піша Пётра Садоўскі.
Як праз інтэрнэт лепяцца вобразы публічных асобаў, як з нічога з’яўляецца нешта, як пераназыванне паняццяў выдаецца за «мысленне», як стыль перарастае ў змест? Дзеля жарту я паспрабаваў скласці кароткую формулу, якая б адлюстроўвала сутнасць працэсу нараджэння
Я думаў, што зрабіў«філалагічна-філасофскую» знаходку, спалучыўшы пасіўную форму дзеяслова videre (бачыць) у1-й асобе адзіночнага ліку з вядомым спалучэннем ergo sum. Потым усё ж вырашыў спраўдзіць ў лацінскамоўным гугле, ці не выкарыстоўваўхто-небудзь нешта падобнае. О, неба! Такі лацінскі выраз ужо ёсць. І прытым у псіхапаталогіі.
«Я бачны, значыць я існую» — у метапсіхалогіі і псіхіятрыі гэта формула дыягностыкі захворванняў, звязаных з парушэннямі механізмаў ацэнкі ўласнай ідэнтычнасці. Гэта мадэль свядомага ці падсвядомага стварэння ўласнага іміджу, так званая «інсцэніроўка ідэнтычнасці». Гл., напрыклад: Videor ergo sum (Ich werde gesehen, also bin ich). Dr. rer. med., Dipl.-Psych. Martin Altmeyer. Vortrag, 15. April 2002, im Rahmen der 52. Lindauer Psychotherapiewochen 2002 (www. Lptw.de).
Аналітыкі і жыхары сеціва
У электроннай медыяпрасторы віртуальныя аналітыкі ды журналісты пачынаюць ацэньваць паводле законаў(Праўда, ў сапраўднай навуцы скандалы і перфомансы не ідуць у залік.)шоу-бізнэсу не толькі пісьменнікаў ды артыстаў, але таксама інтэлектуалаў, палітыкаў і так званых актывістаў грамадзянскай супольнасці. Фармальным крытэрам ацэнкі тут, як у навуцы, пачынае лічыцца колькасць «згадак і спасылак».
Уладальнікі сайтаў, блогеры ды іншыя зацікаўленыя «жыхары» сеціва шукаюць не проста асобаў ды падзеі, але «перспектыўныя» stories&events, каб існаваць самім у гэтай прасторы. Калі яны не знаходзяць у віртуальным гумусе аб’ектаў, якія б выклікалі дастаткова «каментаў» — хай сабе і сумнеўнай пробы, — яны самі нешта адпаведнае прыдумляюць. У нас няма, напрыклад, ні навуковых, ні публічных даследаванняў пра тое, як расце беларуская частка Вікіпедыі (маю на ўвазе не толькі беларускамоўныя тэксты). Як навязліва фармуюцца ў сеціве некаторыя па сутнасці антыбеларускія міфы і стэрэатыпы! Тут таварышы і гаспада не спяць, а лезуць, штурхаюць, прапаноўваюць, крытыкуюць, самі ці з дапамогай прыдуманых
Змест і ўпакоўка
Як правіла, электронны ці папяровы прадукт новых зорак, узгадаваных у віртуальнай гуманістычнай прасторы (часта з вельмі дэмакратычнымі шыльдамі), ды сфармуляваны яшчэ ў тэрмінах постмадэрнізму, імкнецца амаль да абсалютнага нуля, калі яго прааналізаваць метадам выкрэслівання «пустых знакаў» з прычыны адсутнага «лагічнага прэдыкату».Часам гэты прадукт можа пакідаць прыемны шлейф аўтарскай мазаічнай эрудыцыі, якая на першае ўспрыманне выклікае захапленне.
На выхадзе ж атрымліваецца такі салідны, прыгожа ўпакаваны псеўдаактуальны сімулякр. Вельмі далёкі ад прагматыкі і рэчаіснасці, ён застывае дзесьці на ўзроўні філасофскай «наміналізацыі», калі «новае» ёсць толькі нейкай «трансфармацый вербальных адзінак на ўзровень новай метамовы».Самае смешнае, што шмат хто з нармальных людзей, не разумеючы навуковападобнай тарабаршчыны, сарамліва маўчыць, як у той казцы пра голага караля, і стварае світу слухачоў ці «візіцёраў» у сеціве.
Найвышэйшы пілатаж — пашырэнне вобразу лідара праз Вікіпедыю. Бо ў нас, гома саветыкусаў, піетэт перад энцыклапедыяй. Мала хто ўяўляе, што Вікіпедыя — гэта не Брытаніка.
Ну і што, скажаце вы, што тут дрэннага?
Няхай людзі забаўляюцца, пішуць на птушынай мове, называюць рамкі «фрэймамі», выказванне — «трансляцыяй», мазню ў рамцы — «тэкстам», няхайМаўляў, пішучы пра гэтую з’яву ды называючы імёны, мы самі робім рэкламу таму, што нам не падабаецца. Як таму ж «Бульбашъ»-у…па-постмадэрнісцку перакрочваюць звыклыя звычаёвыя нормы, не саромяцца ўслых вымаўляць слова «вагіна» ў слэнгавай стылістыцы, але на замежнай мове, бо не валодаюць гэтай мовай і не адчуваюць сораму, няхай на выставе дызайну глыбакадумна канстатуюць прагрэс («нацыянальная ідэнтычнасць перастае быць трэндам»)…
Агульна кажучы, гэта так. Але калі самаабвешчаная зорка, баючыся «кесоннай хваробы», застаецца сама ў «вадалазным касцюме абстракцый» і, арганізаваўшы сотні «наведванняў» і «спасылак», абвяшчае сябе «мультыплікатарам/ адукатарам/ аватарам/ лідарам» і валадаром думак, то гэты віртуальны перфоманс ужо не такі і бяскрыўдны. Не бяскрыўдны таму, што многія з сённяшняй маладой генерацыі робяць свае запозненыя адкрыцці выключна праз інтэрнэт, не маючы грунтоўных сістэматычных ведаў пасля нашай школы і навучання ў ВНУ.
Апошнім часам у беларускай віртуальнай прасторы пачалі мільгаць імёны філосафаў, літаратараў ды
Simulacra produco ergo sum
Пішучы пра вытворцаў сімулякраў, я маю на ўвазе і нашу новую зоркуЗ уласнай характарыстыкі, ён — вучаньінтэрнэт-прасторы — Уладзіміра Мацкевіча. Гэта ж не жартачкі! Сп. Мацкевіч нядаўна абвясціў сам сябе «лідарам грамадзянскай супольнасці Беларусі» са сваёй грандыёзнай праграмай «Дэсаветызацыя — Беларусізацыя — Еўрапеізацыя».
Адсюль вынікае «арганізацыйнае» рэзюмэ: «І з гэтага лідарскага месца немагчыма мяне скінуць, бо мяне ніхто не выбіраў…» (тамсама). У інтэрнэце тут трэба было б маляваць смайлік.
На ўласным сайце ў анонсе праграмы «Лятучага ўніверсітэта» на
Дакладна так некалькі гадоў таму філосафы Чобат ды Екадумаў крытыкавалі дзеячаў БНР («У шматлікіх інтэрв’ю метадолаг Мацкевіч крытыкуе «бездапаможны рэалізм» метадалагічна не падмацаваных праграм і дэкларацый фігурантаў сённяшняга палітычнага поля Беларусі (АГП, Рада БНР, Справядлівы свет, БНФ і г.д.) за адсутнасць«эйдаў» ды «топаў» і няўменне кантраляваць «рамкі і фрэймы», распісаныя паводле строгай метадалогіі.
Зразумела, што ў кокане метадалогіі, зашыфраванай сродкамі метамовы, вельмі камфортна шукаць эйды ды топы і «думаць Беларусь». Як толькі высунеш галаву з ракавіны ўтульнай тэорыі на мінскую вуліцу, можна паводле «ірацыянальнага» загаду дыктатара атрымаць дручком па разумнай галаве. (Забягаючы наперад, скажу, што гэта і ёсць тая самая «ірацыянальная выпадковасць» побач з грымасамі рынкавай эканомікі, якую паплечнікНевыпадкова, пэўна, наГ. П. Шчадравіцкага А. Г. Рапапорт называў «ахілесавай пятой» канцэпцыі ММК.)
Як сумясціць элітарнуюМожна «для выхода из вечной периферии захватить плацдарм мышления», як казаў той жа Шчадравіцкі. Але ж нельга, абапіраючыся на сваіх дванаццаць апосталаў, якія, магчыма, засвоіліМКК-метадалогію Г. П. Шчадравіцкага , што базуецца на «мысленні мыслення» («Мышление среди людей так же редко, как бальные танцы среди лошадей…») з выхадам у сённяшняе беларускае грамадства?
Як сёння ў дапасаванні да беларускіх рэаліяў сумясціць з халоднай шчадравіцкай «інжынерыяй» больш «кантаўскую», схільную да апоры на маральны імператыў рэфлексію («Хто, калі не я?» І пайсці на плошчу).Сп. Мацкевіч, пэўна, помніць эвалюцыю ГП (так вучні называлі Георгія Пятровіча) у бок «рэфлексіяў» свайго паплечніка і вучня Ул. Лефеўра, які то сварыўся з ГП, то адыходзіў у бок уладаў, то зноў вяртаўся. Потым абодва «зліліся» ў кампрамісе.
Іншымі словамі, як можна «ціснуць на ўладу», якой не патрэбныя шэрыя кардыналы, і, застаючыся нечым накшталт NGO, фактычна дыстанцыявацца ад «шэрай» масы праз сваю снабісцкую элітарнасць?
Незвычайнасць семантычнага афармлення базавых паняццяў быцця і ацэнкі навакольных з’яваў і асобаў сп. Мацкевічам выклікае, мякка кажучы здзіўленне. Я назваў гэта «вербальнай эманацыяй пакліканняў». Чытаючы Ул. Мацкевіча, заўважаеш, што маеш справу з асобай, што можа нешта гаварыць у фармаце «герменеўтычнай» стылістыкі, якая можа вагацца ад малітоўнага стану да ёрніцтва.
1. Пакліканне «думаць Беларусь» ад продкаў:
В детстве у меня было два деда. Они учили меня нескольким вещам: 1. Быть самим собой, но не носиться с собой как с писаной торбой. 2. Любить Беларусь, любить ее издалека, из Сибири, где мы тогда оказались. Любить ее издалека — еще в одном смысле, в контексте мира и большой истории… («Сага об учителях»).
2. «Сінгулярная» повязь з антычнай філасофіяй праз свайго Настаўніка
Я убежден, что от меня через Щедровицкого можно проследить в ретроспективе непрерывную цепь ученичества к Сократу, Фалесу и дальше… («Сага об учителях»).
3. Пра любоў да людзей і зменлівыя правілы жыцця
А с чего вы взяли, что я их люблю? (выдзелена мною. — П. С.) За что их любить? Есть только несколько человек среди семимиллиардного человечества, которых я люблю. (З інтэрв’ю на партале BEL.BIZ). І супрацьлеглае падчас
4. Пра беларускіх філосафаў і пра сябе
В Минске в
5. Як нябёсы прадвызначылі саюз з Настаўнікам?
…Один из самых захватывающих сюжетов мировой литературы — поиск и обретение учителя. Это история
6. Містычнае пакліканне да місіянерства
Не все делаю хотя… Получается
7. Terra cognita да прыезду ў Беларусь у 1994 годзе
Работал я как минимум в десяти свободных экономических зонах бывшего Советского Союза от Сахалина и Находки до Закарпатья и Армении… В конце
8. Пра беларускіх дзеячаў (з таго ж бюлетэня)
Пра Шушкевіча: В 1994 году я свёл Шушкевича с имиджмейкерской компанией
Пра Саннікава і
Пра НІСЭПД: НИСЭПИ пошел по легкому пути…
9. Пра сваю паразу на выбарах у Ангарскай акрузе супраць Пазняка і на пасаду старшыні АГП супраць Багданкевіча
Это делалось для эпатажа, для игры… Я прибегал к таким действиям, что делало меня видимым… (Гл. загаловак нататак. Падкрэслена мною. — П. С.)
10. Пра беларусаў
У них в голове пластилин («Безумное чаепитие» з Ліпковічам і Курэйчыкам). Забабоны белорусской вёски становятся доморощенным Мефистофелем («Сага об учителях»). Для среднестатистического беларуса достаточно ровно три К. Колхоз — крама — канапа для мужчин, для женщин — колхоз — крама — киндэр. (З «Утконоса»). «Культура — это всё, что транслируется. Вы колупаетесь в носу?» (інтэрактыўная лекцыя), — пытаецца УМ. «Да…» — адказвае збянтэжаная слухачка лекцыі па тэорыі «управления трансляцией культурной информации». Рэзюмэ лектара: Ну вот это и есть беларусская культура…»
У сувязі з пластылінавымі беларусамі згадваецца сентэнцыя Кацярыны ІІ: «Я гожусь только для России: люблю невозделанные страны…»
11. Незваротныя згрызоты сумлення
Бедны Леў Гумилёў. Ён да самай смерці помніў Мацкевіча…
12. Пра страту дэйктычнай сілы паводле метадалогіі ММК
Методологический дискурс строится поверх ситуации, исчезает из практики рефлексивная инверсия и персонификация, и материализация проблематизации в коммуникативных ситуациях (З тэзісаў да
Зраблю яшчэ спецыяльна заўвагу: пра расійскую
«Николло М», якую Ул. Мацкевіч сватаў Станіславу Шушкевічу і якая шмат каго «нагрэла» ў Беларусі, — прыдворная крамлёўская
Захварэць на Фаўста
Уважлівы і падрыхтаваны чытач, які разумее, што значыць іронія, самаіронія, сітуацыйная метафара і г.д., можа папракнуць мяне ў адсутнасці пачуцця гумару, падмене паняццяў, вырыванні цытат з кантэксту і г.д. Тут трэба абмяркоўваць кожны выпадак паасобку. Але калі маеш справу з асобай, якая можа выдаваць
Прыклад:
Адна ўцеха, што «рэальных» слухачоў на гэтай лекцыі было чалавек дзесяць, аінтэрнэт-наведванняў — усяго тры.
Ці як пра тых жа філосафаў (Гл. эманацыя 4). Можна было б жартам і ўсур’ёз сказаць: «У антычнасці філосафы да нас ужо амаль усё «вымыслілі». Жывых сапраўдных філосафаў цяпер мала. Нам на долю застаецца ў асноўным толькі інтэрпрэтацыя… Гэта «спадчынная хвароба» і нашай філасофіі. (Калі не памыляюся, некалькі гадоў таму прыблізна так казаў Юрген Хабермас у інтэрв’ю з нагоды свайго
Тут варта звярнуць увагу на адзін важны нюанс. Сярэдні чалавек успрымае і закладае сабе ў «стэрэатыпную памяць» асобныя факты бессістэмна,І вось з вуснаў і тэкстаў новых адукатараўпа-за сувяззю з шырокім кантэкстам. Яму западаюць у падсвядомасць асобныя словы, фразы, «гісторыі». І сама, тэрміналагічна кажучы, прэсупазіцыя, «рассеяная» ў падсвядомасці творцы, вызначае агульны ўплыў лектара (аўтара) на слухача (чытача). Сп. Уладзімір Мацкевіч, як, напрыклад, і Анатоль Тарас, маючы ад прыроды пэўны талент, заходзяць у недабудаваны беларускі храм не як садоўнікі з цёплымі рукамі і сэрцам і маленькай нажоўкай, а авантурна, з бензапілой: «Вось я ўсе вашы нягеглыя старасвецкія антонаўкі выражу, а на іх месца на вашых дзялкахквадратна-гнездавым спосабам пасаджу мадэрныя, як ва ўсім свеце, шасцідольныя прышчэпы…»
Тут зноў прысутнічаешоу-эфект videor ergo sum з усімі дэманічнымі наступствамі, якія на першы погляд вядуць да поспеху: розгалас, скандал, бонусы. Але душа чалавека, якім авалодалі халодныя дэманы самаўзвышэння, не знойдзе спакою да канца дзён ягоных.
Вярніцеся яшчэ раз да цытатаў, дзе УМ гаворыць пра повязь з Сакратам або параўноўвае сябе з апосталам Пятром і Майсеем.
Простыя рэчы і простыя пытанні
Цяжка перайсці ад мадэрновых сімулякраў да прадметнага свету. Але ж нармальны чалавек, не Шапенгаўэр з любімым сабакам, запытаецца: «Як можна абвяшчаць сябе лідарам грамадзянскай супольнасці, гаварыць пра любоў («няма любові — застанецца цынізм»), пакліканне «думаць Беларусь» і так пагардліва гаварыць пра сваю «паству», з якой ты збіраешся, як з пластыліну, нешта ляпіць? Няўжо УМ не разумее, што такой хваравіта высокай самаацэнкай і месіянскім снабізмам ён аддаляе сябе ад людзей? З якімі такімі новымі высакалобымі янычарамі ён збіраецца ўсталяваць элітарную аўтакратычную дэмакратыю?
Зразумелае жаданне «быць бачным».Гэта адпавядае
Але ж трэба мець пачуцце меры. Выходзіць, што УМ запачаткаваў увесь дэмакратычны рух на Беларусі, хіба акрамя БНФ, бо пазнавата прыехаў у Беларусь. У падобнай манеры некалі Лукашэнка Краснаярскаму тэлебачанню расказваў, што рэдагаваў праграму Яўлінскага «500 дзён» і даваў парады Рыжкову з Гарбачовым.
Пра «вучняў» Шчадравіцкага, як пра сыноў лейтэнанта Шмідта, можна расказваць анекдоты. УСярод «мультыплікатараў» было шмат самазванцаў і пустазвонаў. Вучнямі ГП пачалі называць сябе нават тыя, хто даставаў рукапісныя копіі ягоных лекцый. Нямала сярод іх было дурняў, самалюбцаў, каньюнктуршчыкаў і проста непрыстойных людзей. Пра такіх сам ГП гаварыў: «Чего вы хотите от учеников? Со времен Христа они и есть главные предатели. Они больше озабочены тем, чтобы согласовать свои работы с текстами Учителя, чем тем, чтобы понять наследие учителя в целом». (Цыт. паводле: Зинченко. Понятие практики и практичности поОДИ-семінарах ГП і «дыстанцыйных» праектах бралі ўдзел тысячы чалавек. ГП сам правёў больш за 90 семінараў, у якіх бралі ўдзел і дысідэнты, і сакратары райкамаў, і дырэктары заводаў, і яшчэ Бог ведае хто. Астатніяарганізацыйна-дзейнасныя гульні праводзілі таленавітыя вучні.
Як кажуць даследчыкі творчасці ГП, адной з прычын стварэнняНабярыце ў сеціве «Персоналии ММК» або «ММК в лицах». (Самі па сабе гэтыя тэксты вельмі цікавыя. Праўда, патрабуюць пэўнай падрыхтоўкі і цікаўнасці). Ва ўсіх магчымых «Хто ёсць хто?» ды аўтабіяграфічных даведках пра сябе, якія УМ не лянуецца мультыплікаваць усюды дзе можна, ён паведамляе пра свой удзел у працы ММК. Гэта змясціла і радыё «Свабода» на сваім сайце перад2-томнага зборніка персаналій ММК («ММК в лицах»,1950—1990 гг. ), дзе сабраныя каля 250 тэкстаў успамінаў і меркаванняў пра ГП і ММК, акрамя чыста навуковай і грамадскай, было імкненне адкараскацца ад прыліпалаў ды авантурыстаў, якія рабілі сабе імя вакол фігуры ГП, больш расказваючы пра ягоных трох жонак, каханак ды пра замшавыя пінжакі і кашулі ў клетачку, якія ён так любіў насіць. Імені нашага Уладзіміра Уладзіміравіча Мацкевіча ў гэтых 250 тэкстах няма.
Відавочна, прычынай таму — «дыстантнае» захапленне Настаўнікам. УМ так і піша ў сваёй
Што ў Беларусі ведалі пра ММК і ОДИ да 1994 года?
Тут я іранічна за пункт адліку бяру 1994 год — год з’яўлення на Беларусі Ул. Мацкевіча. У 1994 годзе памёр Шчадравіцкі, у гэтым жа годзе на нашы тэрэны прыйшоў ягоны «alter ego». На ўзроўні «думання» — безумоўна,Некаторыя нават сцвярджалі, што разумеюць максімы: «адно думанне — тупік быцця; сапраўднае мысленне і дзейнасць — «бязлюдныя»; сапраўднае мысленне — гэта «мысленне мыслення» і г.д. Асноўная цяжкасць — манблансёе-тое пра Шчадравіцкага ведалі.
У адліжныя60-я , калі мінскія студэнты штурмавалі Дом афіцэраў, ламаючы дзверы, каб трапіць на забароненую13-ю сімфонію Шастаковіча, чыталіпа-руску ў копіях ціпа-польску з кнігарні «Дружба» Энцэнсбергера, Маркузэ, Сартра, тыя ж маскоўскія «Хронікі бягучых падзей», выступы Гольдшыкера (старшыня Саюза пісьменнікаў ЧС) у Morning Star і г.д., копіі лекцый ГП і ягоных вучняў з коміксамі, квадрацікамі ды стрэлачкамі былі мала зразумелыя для мінскай фронды і тусовак.
З вуснаў у вусны перадаваліся самыя невераемныя гісторыі пра ГП і ягоных вучняў. Гаварылі, што пад выглядам ММК і
Разы два ці тры я схадзіў на «лятучыя лекцыі» Сцёпіна ў політэхнічны інстытут і БДУ.Там жа ўпершыню пачуў імя Лебедзева, які прысутнічаў на лекцыі. Ён пазней з’ехаў у Маскву, у МВТУ імя Баўмана. Цяпер жыве ў Штатах. Гэта было, здаецца, ужо ў пачатку
Гаворачы пра Шчадравіцкага, Сцёпін расказваў нешта пра «методологическое оснащение деятельности», «уровни машинной детерминации», «управление трансляцией информации скрытых уровней», «эффект материальной импликации» и «туннельный эффект» в сфере образования і да т. п. З тых лекцый людзі выходзілі з думкамі пра непазбежныя перамены, якія павінныявось-вось наступіць. Але на душы заставалася нейкая трывога: гаворка не ішла пра шырокую дэмакратычную салідарнасць, будучы парламентарызм ці нешта такое.Раз-пораз чуліся словы «элита», «планирование будущего», «интеллектуальный переворот», «высокая миссия», «корпоративная салидарность»…
Той, каму ў канцы
Пра людзей, якія ведалі ГП
СССР быў вялікай краінай, але свет быў цесны. Адна мая даўняя знаёмая (з 1963 года) пасля вывучэння бібліятэкарскай справы ў Ленінградзе працавала сацыёлагам у АН СССР у Новасібірску, потым у ЦНИОМ у Заслаўскай, а пасля смерці дырэктаркі — у так званым
Асоба ГП, паводле маіх знаёмых, — вельмі супярэчлівая і прагматычная.
Здаецца, у 2009 ці ў 2010 годзе яны параілі мне пачытаць успаміны Валерыя Лебедзева «Игротехника от Щедровицкого до Ходорковского», дзе сам актыўны ўдзельнік ММК і ОДИ з захапленнем, але і з пэўным скептыцызмам згадвае: «
Нават выхад ГП на плошчу ў 1968 годзе як падпісанта «Ліста 170» — гэта своеасаблівы перфоманс на шляху да перабудовы свету «пад сябе». У інтэрнэце зараз ужо можна прачытаць згадкі таго ж Рапапорта пра матывы гэтага ўчынку Настаўніка, які быў не ўсімі прыняты і зразумелы. Шмат хто з сяброў і вучняў гэтым «падстаўляўся» і мусіў потым за гэта мець справу з уладамі. Рапапорт піша: «Я запытаў у ГП, навошта ён усё ж такі падпісаў ліст. Ён адказаў, што зрабіў гэта з чыста прагматычных меркаванняў, што хутка ў структурах улады ўсё зменіцца і што ён не хоча траціць час… і таму адразу, так бы мовіць, вырашыў запісацца ў лагер дысідэнтаў». Далей Рапапорт кажа ад сябе: «ГП повел эту игру до конца и из примкнувших стал чуть ли не лидером…»
Як «апрадмеціць» метадалогію і «трыяду»?
Навошта я пішу пра гэтыя ўспаміны ды знаёмствы? Каб тыя, хто сёння шмат чуе ад сп. Мацкевіча пра метадалогію ГП, якая нібыта развіваецца далей у нас, крытычна паглядзелі, напрыклад, на тую ж «матэрыялізаваную» метадалогію ў накідах перспектываў у Канцэпцыі «Нацыянальнай платформы» як «алгарытму» змены стану рэчаў у нас тут і цяпер. Яна ж выглядае як колішні партыйны план развіцця народнай гаспадаркі на пяцігодку. Нічога жывога. Адны сіметрычныя фармулёўкі, якія можна зразумець толькі з трэцяга прачытання.Калі ў аўтара пытаюцца, якім зместам ён збіраецца напоўніць сярэдні член трыяды «Дэсаветызацыя — Беларусізацыя — Еўрапеізацыя», ён гневаецца ці пасміхаецца з наіўных прыземленых пытанняў і пачынае разважаць пра «перманентны дыялог у фрэйме дыверсных мэтавых груп», якія праз кансэнсус «імплікуюць новы змест у нацыянальны дыскурс». Гэта, маўляў, і сфармуе «шматузроўневую ўстойлівую грамадзянскую супольнасць».
Але ж перш чым сесці за стол для дыялогу, трэба ведаць, чаго ты хочаш.
Гэтыя мае развагі не пустыя. У пачатку нататак я ўжо ставіў пытанне: як сумясціць высакалобыя метадалагічныя разважанні з практыкай рэальных дзеянняў у грамадзянскай супольнасці? Чым тут «ціснуць» на ўладныя структуры?
«Мысленне мыслення» на пасядзёнках «Лятучага ўніверсітэта» разам з В. Акудовічам, які разважае пра хайдэгераўскае Нішто, якое не папярэднічала Быццю, відавочна, не прывядзе нас да трэцяга складніка трыяды — еўрапеізацыі.Тым больш што сам УМ кажа, што калі «Акудович почитывает Дериду за завтраком, он еще не живет в Европе».
Адзін мой знаёмы, што хварэе на канспіралогію і чуе, як кашляюць блохі, кажа, што метадалагічна завілыя дакументы тыпу «Нацыянальнай платформы» ў стылі ММК нагадваюць аперацыю «Трэст» чэкісцкай контрразведкі супраць Савінкава.
На заключэнне раскажу даволі вядомы
Ул. Мацкевіч кажа, што яго адзіны прывілей — называць рэчы сваімі імёнамі або даваць ім новыя. Як нас вучыць сямейны досвед Жака Дэрыды, тут галоўнае не перастарацца і не страціць сувязі з рэальнасцю, бо неасвечаны — што глухаваты. А незразумелы код увогуле ўспрымаецца як акустычны шум.
Аднойчы я прысутнічаў на вечаровым паседжанні «Лятучага ўніверсітэта» ў галерэі «Ў» і, папярэдне паглядзеўшы праграму заняткаў на 2013 год, выказаў меркаванне, што варта было б элітарныя даклады трохі спрасціць і прывязаць да рэальнасці, каб прысутныя разумелі сэнс таго, што яны пачуюць.Можна ж сумясціць высокую навуковасць і прывязанасць да надзённасці, як гэта зрабіла ў сваім рэфераце пра пераклады Бібліі Ірына Дубянецкая. Я яшчэ адзначыў, што самая ўніверсальная метадалогія, паводле якой можна, абапіраючыся на Платона і Шчадравіцкага, аналізаваць і параўноўваць, напрыклад, італьянскі кінематограф і сінгапурскую фінансавую мадэль, маюць даволі ўскоснае дачыненне да развіцця беларускай грамадзянскай супольнасці.
Раблю яшчэ адну прапанову кіраўніку «Лятучага»: пачніце наступнае паседжанне з размінкі, падаўшы слухачам каманду: «Пераключыце наступны тэзіс з
«Методологический дискурс строится поверх ситуации, исчезает из практики рефлексивная инверсия и персонификация, и материализация проблематизации в коммуникативных ситуациях» (З тэзісаў Ул. Мацкевіча да
Хто справіцца з заданнем — таму прыз.
Сонца нам дапаможа…
Які артэфакт пакіне пасля сябе «мінская школа»Г. П. Шчадравіцкага ? Сімулякры маюць уласцівасць знікаць, як толькі пра іх перастаюць гаварыць. Ад іх застаецца мінулае Нішто.
Ubi sunt, qui ante nos in mundo fuere? Гэта з «Гаўдэамуса». Дзе цяпер тыя
Сёння маладыя беларусы чытаюць Уладзіміра Конана, Мікалая Крукоўскага, Аляксея Рагулю, ходзяць у музей, стваральнай душой якога быў Юры Хадыка. Жыве беларушчына на сайтах і суполках dzietki.org,
* * *
Пётра Садоўскі — надзвычайны і паўнамоўцны пасол Беларусі ў Нямеччыне (1992–1994), дэпутат Вярхоўнага Савета
Каментары