У Арлоўскай і Ніжагародскай абласцях загарэліся нафтабазы
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_03/besp240312-uz9os.jpg.webp)
Мінабароны Расіі адсправаздачылася пра збіццё БПЛА над Курскай, Белгарадскай, Маскоўскай, Арлоўскай, Ленінградскай, Бранскай і Тульскай абласцямі.
У Арле ў выніку падзення беспілотніка на нафтасховішча адбыўся пажар. У Ніжагародскай вобласці дрон атакаваў устаноўку перапрацоўкі нафты.
Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што ў выніку скіду выбухоўкі ў рэгіёне пашкоджаныя лініі электраперадачы. Без святла засталіся сем населеных пунктаў.
Каментары