У Ханты-Мансійскай акрузе гарыць газаправод, у Курску дронам атакаваная нафтабаза
Магутны пажар адбыўся на газаправодзе побач з пасёлкам Лыхма Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_03/-3qiqm.png.webp)
Зарыва ад пажару і слуп дыму бачныя за некалькі кіламетраў ад месца здарэння. Прычыны ўзнікнення пажару і інфармацыя аб пацярпелых пакуль невядомыя.
А ў Курску беспілотнік атакаваў нафтабазу. Губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт заявіў аб падзенні беспілотніка «з наступным узгараннем» на тэрыторыі Курскай нафтабазы.
Гэтай раніцай Старавойт таксама паведаміў пра гібель жанчыны — паводле яго, снарад трапіў у яе дом.
Каментары