Таксама паведамляецца аб некаторым прасоўванні ўкраінскіх войскаў у раёне Падстэпавага (17 км на паўднёвы ўсход ад Херсона).
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_11/amfibija231108-xi4ht.jpg.webp)
Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) паведамляе па выніках вывучэння сітуацыі на фронце, што УСУ перакінулі на левы бераг Дняпра ў Херсонскай вобласці пэўную колькасць бранятэхнікі. Акрамя таго, паведамляецца аб некаторым прасоўванні ўкраінскіх войскаў у раёне Падстэпавага (17 км на паўднёвы ўсход ад Херсона).
Расійскія ваенкары 6 лістапада апублікавалі здымак, на якім нібыта зняты ўкраінскі гусенічны дэсантны транспарт, які перавозіць баявую машыну пяхоты на ўсходні бераг каля вёскі Крынкі (30 км на паўночны ўсход ад Херсона і 2 км ад Дняпра, піша «Украінская праўда».
Іншыя ваенкары сцвярджалі 7 лістапада, што ўкраінская баявая машына пяхоты самастойна перасекла раку Дняпро каля Крынак, а таксама павялічылі асобныя кадры 7 лістапада, на якіх нібыта відаць знішчаны заходні бронетранспарцёр-амфібія ў невядомым месцы на ўсходнім беразе.
Некаторыя з ваенкараў сцвярджалі, што адзін ці два ўкраінскія бэтээры перасеклі Днепр ля Крынак, тады як іншыя «венкары» адзначалі, што ўкраінскія войскі перакінулі ў гэты раён некалькі бронетранспарцёраў.
-
Загінуў расійскі вайсковец, чыё падраздзяленне нанесла ўдар па ўкраінскай кавярні пад Харкавам. Тады загінулі 59 чалавек
-
Зяленскі: Мінабароны Украіны распрацоўвае спецкантракт, каб прыцягнуць у войска 18-24-гадовых
-
14 шматкватэрных дамоў пашкоджаны ў расійскім Растове-на-Доне ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў
Каментары