Літаратура

Стывен Кінг прадаў правы на сваё апавяданне рэжысёрцы з Узбекістана за 1 даляр

Расказваем, што гэта за апавяданне і чаму так адбылося.

Стывен Кінг. Фота: AP Photo / Patrick Semansky, File

Студэнтка ташкенцкага філіяла маскоўскага ВГІКа (Дзяржаўны ўніверсітэт кінематаграфіі) Гульнара Іванова зняла фільм паводле апавядання Стывена Кінга «Чалавек, які не паціскаў рук», купіўшы аўтарскія правы ў самога Кінга ўсяго за адзін даляр.

Дзяўчына нядаўна распавяла каналу RTVI, што ўдзельнічала ў праграме Dollar Baby, у рамках якой Стывен Кінг дае магчымасць рэжысёрам-пачаткоўцам з усяго свету выкарыстоўваць яго творы. Схема ўдзелу вельмі простая: чалавек падае заяўку, дзе апісвае сваю ідэю і бачанне таго, якім павінен быць сцэнар для фільма, а потым, калі арганізатарам спадабаецца, яны звязваюцца з удзельнікам.

Сам фільм па матывах гэтага апавядання Кінга атрымаў назву «Дотык».

«Гульнара Іванова была адной з тых, хто выйграў гэты конкурс. Яна падпісала кантракт з пісьменнікам і выкупіла правы на экранізацыю апавядання «Чалавек, які не паціскаў рук» усяго за адзін даляр. Дзяўчына зняла па матывах аповеду фільм «Дотык». Ён атрымаўся ў жанры хорар і ўжо стаў пераможцам на кінафестывалі ў Малайзіі Nitiin International Film Festival у катэгорыі «Найлепшы трылер», а таксама быў адзначаны дыпломам Student World Impact Film Festival», — распавядае RTVI.

Новы фільм пакуль што нельга паглядзець у інтэрнэце, але, па словах маладой рэжысёркі, яна абавязкова паведаміць у сваіх сацсетках, калі яго можна будзе паглядзець.

Апавяданне «Чалавек, які не паціскаў рук» выйшла ў 1985 годзе ў зборніку Стывена Кінга «Каманда шкілетаў». У сюжэце гаворыцца аб праклятым чалавеку, які адным дотыкам можа забіваць усё жывое.

Каментары

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог10

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Расія сёлета паспрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну? Як успрымаць заяву Зяленскага18

Качанава наведала Полацкі малочны камбінат, дзе «самая складаная сітуацыя» ў краіне2

Праваабаронцы паведамілі, што палітвязням не даходзяць грашовыя пераводы. Сваякі пацвярджаюць

Аб'явілі збор на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк21

Беларус, які ваяваў на баку Расіі, скардзіцца, што не можа звольніцца са службы і атрымаць выплаты11

На ўсходзе Мінска пабудуюць новы вялікі раён на 100 тысяч чалавек3

LinkedIn прапануе карыстальнікам знайсці працу мары праз штучны інтэлект1

У расійскай гандлёвай сеткі «Святлафор» праблемы. Ці закрануць яны беларускія крамы?3

На крыжы Іосіфу Навумчыку ў Віцебску дапусцілі прыкрую памылку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог10

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць