Затрымалі галоўнага доктара Мінскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі
Пра затрыманне галоўнага доктара Мінскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Уладзіміра Рызгунскага паведаміў тэлеграм-канал «Белыя халаты». Як сцвярджае аўтар канала, яму ўдалося пацвердзіць інфармацыю, якая раней ужо з'яўлялася ў сеціве.
![Уладзімір Рызгунскі](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_05/ryzgunski-l1z9c.jpg.webp)
Уладзімір Рызгунскі
Паводле звестак «Белых халатаў», Уладзіміра Рызгунскага затрымалі яшчэ 12 красавіка. У ягоным працоўным кабінеце прайшоў ператрус, канфіскавалі дакументы і тэхніку.
За што менавіта затрымалі высокапастаўленага доктара, пакуль даведацца не ўдалося, але мяркуецца, што гэта можа быць звязана з пытаннямі карупцыі і працоўных ставак лекараў.
Новае запрыгоньванне медыкаў: улады мяняюць правілы ардынатуры — з адпрацоўкай пяць гадоў і гіганцкімі штрафамі
«Ніхто не хоча сесці ў турму за пачак паперы». Дактарам забаранілі кантактаваць з фармпрадстаўнікамі, і сур'ёзна
«На пацыента са столі зваліўся прусак». Беларуска адпрацавала размеркаванне стаматолагам і шчыра расказвае, як гэта
Каментары