Навукоўцы з ЗША выявілі, што карыца, альбо цынамон, дабратворна ўплывае на працу ўсяго арганізма. Яна мае амаладжальныя ўласцівасці, а таксама дапамагае скінуць лішнюю вагу, паведамляюць інфармагенцтвы.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2017_05/what-to-do-if-you-are-allergic-to-cinnamon-ixrvq.jpg.webp)
Вынікі прысвечанага карыцы даследавання былі прэзентаваныя па выніках чарговага з'езду Амерыканскага таварыства малекулярнай біялогіі і біяхіміі.
Карыца падтрымлівае працу арганізма ў цэлым, а таксама можа дапамагчы справіцца з некаторымі захворваннямі. У сваім складзе карыца мае шэраг мінералаў і вітамінаў, а таксама дубільныя рэчывы, эфірныя алеі, клятчатку.
«Сістэматычнае ўжыванне карыцы спрыяе ўтварэнню спецыфічнага метабалічнага цэнтра, які становіцца прычынай карысных змяненняў, якія ажыццяўляюцца на клеткавым узроўні», — распавядае вядучы аўтар даследавання, біяхімік з Універсітэта Паўночнага Агаё, Эмі Стокерт.
Таксама навукоўцы распавялі, што карыца багатая на антыаксіданты. Каб адчуць на сабе спрыяльнае ўздзеянне дадзенага прадукту, трэба рэгулярна ўжываць каля аднаго грама карыцы ў суткі.
Каментары