Чыноўнікі спынілі работы пасля выяўлення старых надмагілляў, але адмаўляюць, што траншэя прайшла праз гістарычныя могілкі.
На днях у траншэі, прарытай уздоўж Калектарнай вуліцы, было выяўлена мноства надмагілляў і фрагменты ўваходнай брамы яўрэйскіх могілак, знесеных за савецкім часам. Работы звязваюць з маштабнай рэканструкцыяй Гістарычных майстэрняў Леаніда Левіна па іншы боку вуліцы.
Дзяржаўнае выданне «Мінск-Навіны» звярнулася па каментар да адміністрацыі Маскоўскага раёна. Там адказалі, што як толькі рабочыя знайшлі надмагіллі, яны запрасілі археолагаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Пра знаходкі таксама было паведамлена яўрэйскай абшчыне.
Аднак, мяркуючы па фотаздымках з месца, чыноўнікі змаўчалі, што пасля выяўлення надмагілляў земляныя работы, як таго патрабуе заканадаўства, не былі спынены.
Гэта пацвярджае той факт, што фрагменты колішняй брамы, якія, у адрозненне ад надмагілляў, не былі вынятыя з раскопу, знаходзяцца ў верхніх пластах зямлі, але сама траншэя значна глыбейшая, а па яе дне ўжо пракладзена труба. Гэта сведчыць пра тое, што калі археалагічныя аб'екты былі выяўлены, рабочыя дасталі надмагіллі, якія ім заміналі, і працягнулі сваю працу да вызначанай праектам глыбіні.
У адміністрацыі Маскоўскага раёна ўдакладнілі, што работы арганізаваны не на тэрыторыі былых могілак, а ўздоўж яе мяжы, хоць ніякай мяжы ў натуры, вядома, не існуе.
Будаўнікі толькі па шчаслівай выпадковасці не патрапілі на пахаванні — чалавечыя астанкі ў час работ не знойдзены, хоць відавочца, з якім гутарыў «Анлайнер», сцвярджае, што бачыў косткі, якія, як ён мяркуе, забралі на экспертызу.
Цяпер усе работы на могілках прыпынены пакуль спецыялісты з Інстытута гісторыі НАН Беларусі вызначаюць пералік даследаванняў выяўленых аб'ектаў і магчымасць іх аднясення да гісторыка-культурных каштоўнасцей. Пасля высвятлення каштоўнасці знаходак, як сцвярджаюць чыноўнікі, вызначаць месца, дзе яны будуць захоўвацца ці экспанавацца.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬУ Мінску праз яўрэйскія могілкі праклалі траншэю. З зямлі выцягнулі мноства надмагілляў
З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў
У Жыровіцах ставяць новыя пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі. Барочны іканастас царкоўнікі спісалі ў музей
Навукоўцы расказалі пра складанасці і правакацыі пры рэстаўрацыі найстарэйшага храма Беларусі
Каментары