Новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея пабудуюць да 2027 года
Лукашэнка 5 лютага падпісаў указ, якім прадугледжваецца будаўніцтва ў 2025-2027 гадах у раёне вуліцы Арлоўскай у Мінску Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, Парку народнага адзінства, а таксама стварэнне пастаяннай экспазіцыі музея.
Паведамляецца, што музею прысвоены статус Усебеларускай моладзевай будоўлі, удзел у якой могуць прыняць маладыя людзі ва ўзросце да 31 года, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў.
Ідэя з новым будынкам для гістарычнага музея не новая, яна перыядычна ўсплывала ўжо шмат год. То музей хацелі перанесці на невялікі пляц каля музея Вялікай Айчыннай вайны, то адвесці пад яго частку музейнага квартала ў гістарычным цэнтры.
Але ў мінулым годзе Аляксандру Лукашэнку прэзентавалі праект музея ў раёне вуліцы Арлоўскай. На якасць праекта звярнулі ўвагу архітэктары. Такі праект, на іх думку, было б сорамна паказваць нават студэнтам ва ўніверсітэце.
Мінскія ўлады, здаецца, нарэшце вызначыліся, дзе будзе новы Гістарычны музей
На гістарычным факультэце не засталося нічога гістарычнага. Як выглядае першы будынак БДУ пасля рэканструкцыі
Вялікі Егіпецкі музей у Гізе адкрыўся пасля 20 гадоў будаўніцтва
Муляж у натуральную велічыню. У Клімавічах цалкам з новых матэрыялаў адбудоўваюць гістарычны помнік
Каментары