Свет22

Другую ахвяру выбуху ў Маскве не могуць апазнаць. Магчыма, гэта не ахоўнік аўтарытэта з ДНР, а сам падрыўнік

Падчас выбуху, які адбыўся 3 лютага ў жылым комплексе «Пунсовыя ветразі» ў Маскве, загінулі два чалавекі. Гэта прарасійскі крымінальны аўтарытэт з Данбаса Армэн Саркісян і яшчэ адзін чалавек. Яго асобу не могуць вызначыць ужо другі дзень.

Кадры з месца выбуху

Як тлумачыць інфармаваны расійскі тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ», твар і цела загінулага мужчыны моцна пашкоджаныя. На назе ў загінулага намаляваны меч — і менавіта па гэтай татуіроўцы яго спрабуюць апазнаць.

Па звестках канала, менавіта ў яго знаходзілася бомба, якая ўзарвалася ў момант, калі Саркісян разам з аховай праходзіў міма мужчыны.

Незразумела, ці загінулы быў смяротнікам, ці яго выкарыстоўвалі ўцёмную.

Кадры з месца выбуху

У сувязі з выбухам расійская паліцыя шукае мужчыну 35-45 год, з ростам 170-175 см, з цёмнымі валасамі. Такая фігура трапіла на камеру відэаназірання. Магчыма, ён дыстанцыйна прывёў бомбу ў дзеянне.

Раней расійскія СМІ паведамлялі, што быў паранены ахоўнік Саркісяна 49-гадовы Алег Каспіровіч — былы намеснік камандзіра крымскага спецназа, які ў 2014 годзе перайшоў на бок Расіі.

Армэн Саркісян вядомы як арганізатар бандаў «цітушак», якія палявалі на ўдзельнікаў Еўрамайдана ва Украіне. Таксама ён сузаснавальнік «Армянскага батальёна» («Арбат»), які з лета 2024 года ваюе ў Курскай вобласці на баку Расіі. Фота: сацсеткі

Каментары2

  • Раша тумбай
    04.02.2025
    Нейкі жасткач там у іх адбываецца. Краіна бясконцай крывішчы.
  • Kub
    04.02.2025
    Раша тумбай, ДВИЖУХА!

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант4

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц5

Ці можа ChatGPT замяніць псіхолага. Вось наш эксперымент2

Паўстанцы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга захапілі беларускія беспілотнікі2

Дактары расказалі пра стан хлопчыка, які пацярпеў ад выбуху пад Жлобінам

У Баранавічах будуць судзіць былога кіраўніка вялікага прадпрыемства

У Чэхіі бабры за ноч пабудавалі плаціну там, дзе яе ўзвядзенне доўга не маглі ўзгадніць чыноўнікі8

Чаму людзі з высокім IQ паводзяць сябе як дзівакі? Гэта мае навуковае тлумачэнне8

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам6

У Мінсувязі расказалі, калі ў Беларусі з'явіцца 5G3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант4

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць