«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець
Блогерка Ганна Бонд растлумачыла інстаграм-падпісчыкам прычыны такога рашэння.
Ганна паведаміла, што «Азэмпік» (прэпарат для лячэння цукровага дыябету, які многія выкарыстоўваюць для пахудзення) ёй параіў эндакрынолаг.
— Я гэта раблю па прызначэнні эндакрынолага, каб знізіць узровень цукру ў крыві, які я спрабую беспаспяхова знізіць самастойна. І таксама трэба зменшыць інсулінавую панэль.
Першай ін'екцыі Ганна прысвяціла асобны рылс. Кажа, было вельмі страшна — рашалася яна на гэта некалькі месяцаў. Але больш за ўсё яе ўразіла велізарная інструкцыя да лекаў:
— Гэтай інструкцыяй, мне здаецца, можна вогнішча распаліць.
Блогерка паабяцала далей распавядаць пра дынаміку і пабочныя эфекты ў лячэнні.
Нехта з каментатараў пачаў сумнявацца, што беларускі медык сапраўды мог прызначыць незарэгістраваны на тэрыторыі краіны прэпарат. Ганна адказала:
— «Семавік» (гэта расійскі аналаг «Азэмпіку» — «НН») зарэгістраваны, але доктарка сказала: калі ёсць магчымасць, то дастаньце «Азэмпік». На здароўі не эканомяць, я дастала.
«Азэмпік» Ганне ў Беларусь прывезлі сябры. Блогерка кажа, што за два шпрыцы заплаціла 1300 рублёў.
Каментары