Вайна66

Павел Шурмей, які замяняе камандзіра, расказаў, што адбываецца ў палку Каліноўскага

«Полк імкнецца пазбавіцца людзей, якія бачылі яго сваім прыватным войскам».

 Павел "Дятька" Шурмей Павел "Дзяцька" Шурмей Pavel "Dzyatska" Shurmey
Павел «Дзядзька» Шурмей. Скрын відэа: Racyja_Belarus / YouTube

Выканальнік абавязкаў камандзіра палка Каліноўскага Павел «Дзядзька» Шурмей у інтэрв'ю радыё «Рацыя» расказаў, што цяпер баявыя падраздзяленні палка працуюць разам над выкананнем баявой задачы на ўсходзе Украіны.

Адносна актуальнай сітуацыі ў палку Шурмей прызнаў, што «ёсць пытанні і праблемы», якія імкнуцца вырашыць як мага хутчэй. Цяпер у палку адбываюцца рэформы, і «ёсць тыя, хто імі не задаволены, лічаць, што яны не патрэбныя».

Па словах Шурмея, полк імкнецца «пазбавіцца людзей, для якіх мэтай было не вызваленне Беларусі, а якія мелі нейкія свае ўласныя мэты адносна палка, бачылі яго сваім прыватным войскам».

Выканальнік абавязкаў камандзіра расказаў, што ў складзе палка ёсць пяхотнае падраздзяленне, артылерыя, падраздзяленні БПЛА, медыкі, сувязь, механізаваныя сродкі.

Шурмей дадаў, што танкаў полк не мае, бо іх няма дзе выкарыстоўваць. «А знішчальнікі абяцалі ў хуткім часе нам даць. З гэтым таксама ўсё будзе добра», — запэўніў ваяр.

Каментары6

  • Чакайце
    16.08.2024
    ЗСУ, Жэрар ужо ў Курскай вобласці танкі расейскія падбірае, каб было на чым на радзіму вяртацца.
    Сёння ў ЗСУ, заўтра дамой на танку.
    Курская вобласць таксама свята верыла, што ЗСУ ў вакно не пабачыць, а толькі па тэлевізары.
  • Ё
    16.08.2024
    Полк Каліноўскага пішацца з вялікай літары. Майце павагу.
  • Детсадовцы-калиновцы
    17.08.2024
    Что происходит в детском саду? Манная кашка с утра, полдник, песочница - машинки, пистолетики и тихий час

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка2

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы9

У Мінску могуць з'явіцца беспілотныя трамваі2

Канапацкая назвала сябе апазіцыяй7

Былы гомельскі журналіст і палітвязень Андрэй Толчын на волі

«Апошні экзамен чалавецтва». Для нейрасетак стварылі максімальна складаны акадэмічны тэст — і вось які вынік8

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка2

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць