Грамадства6565

Марзалюк: У любой школе, у тым ліку ў рускамоўнай, гісторыю Беларусі і геаграфію трэба выкладаць па-беларуску

«Ёсць нейкія сімвалічныя палі, на якіх павінен быць прыярытэт беларускай мовы».

Ігар Марзалюк Игорь Марзалюк Igor Marzalyuk
Ігар Марзалюк. Скрын відэа: pol.mlynby / YouTube

Свой погляд на месца беларускай мовы ў выкладанні гісторыі Беларусі і геаграфіі член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і дэпутат Ігар Марзалюк выказаў журналісту «Мінскай праўды» Юрыю Увараву.

Палітык запэўнівае, што ён за «рэальнае двухмоўе, і зразумела, за захаванне беларускай мовы». Марзалюк прызнаўся, што думае на беларускай мове, і заўважыў, што закончваў беларускамоўную школу.

«Сітуацыя двухмоўя (а бывае трох, чатырохмоўе) не азначае смерці нацыянальнай ідэнтычнасці, нацыянальнай культуры», — лічыць прафесар і прыводзіць у якасці прыкладу Швейцарыю

У той жа час ён адзначае:

«Калі гаварыць шчыра, то я лічу, што беларуская дзяржава дэманструе ўзважаны, збалансаваны падыход. Ён правільны. Іншая справа, з майго пункту погляду, ёсць нейкія сімвалічныя палі, на якіх павінен быць прыярытэт беларускай мовы.

Я лічу, што ў любой школе (у тым ліку ў рускамоўнай), выкладаць гісторыю Беларусі, геаграфію Беларусі, грамадазнаўства, з майго пункту гледжання, трэба на беларускай мове. У тым ліку для таго, каб даваць моўную практыку, каб ведаць мову».

Каментары65

  • Hund
    23.07.2024
    Саўдзельнік захопу і ўтрымання ўлады ён, а не палітык!
  • 23.07.2024
    Здаецца ён падобны да таракану ў маладосці. Ілже на кожным кроку каб падабацца большасці .
  • Нацыяналіст Марзалюк
    23.07.2024
    Блндарава узбудзідася. Праглыне?

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі6

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА5

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

Сабрына Карпентэр атрымала «Грэмі» за найлепшы поп-альбом, Беёнсё перамагла ў галоўнай намінацыі

Расія пастрожыла прыём таджыкаў пасля «Крокуса», дык яны цяпер спрабуюць у абыход — праз Беларусь1

Рыжанкоў: Беларусь адкрыта да дыялогу з Польшчай6

Трамп паабяцаў увесці мыты на тавары з ЕС12

Пяць частых памылак пры падачы на візу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі6

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць