Свет

У Расіі пачалі затрымліваць удзельнікаў пахавання Навальнага. Іх вылічваюць па відэакамерах

Пасля пахавання Аляксея Навальнага сілавікі пачалі пераследаваць людзей, якія прыходзілі развітацца з палітыкам.

 Чарга да магілы Аляксея Навальнага на трэці дзень пасля пахавання. Фота: SOTA

Першай затрыманай стала жыхарка Масквы, паведаміў канал «ОВД-Инфо». Яна трапіла на відэа, на якім гучала фраза «Героям слава». Сілавікі прыходзілі да яе дадому яшчэ 1 сакавіка, але яна была за горадам, таму затрымалі яе толькі пасля вяртання 3 сакавіка. Жанчына правяла ноч у аддзеле паліцыі, яе аштрафавалі на паўтары тысячы расійскіх рублёў (каля 55 беларускіх) па артыкуле аб дэманстрацыі забароненай сімволікі (ч.1 арт. 20.3 КаАП). 

Раніцай у аўторак, 5 сакавіка, паліцыянты затрымалі яшчэ аднаго жыхара Масквы Ягора Комлева на выхадзе з дому. Яго павезлі ў аддзел паліцыі, сфатаграфавалі і забралі пашпарт. Невядома, які артыкул яму ставяць у віну. 

Таксама ў аўторак супрацоўнікі Цэнтра па супрацьдзеянні экстрэмізму затрымалі жыхарку Масквы Алену Грыбкову. Яна наведвала пахаванне Навальнага 1 сакавіка. Артыкул, які ёй ставяць у віну, таксама невядомы. 

Як распавёў «Агентству» прэс-сакратар «ОВД-Инфо» Дзмітрый Анісімаў, пра тэндэнцыі казаць яшчэ рана, аднак яшчэ ў дзень пахавання праект папярэджваў, што затрыманнямі непасрэдна на акцыі, верагодна, пераслед удзельнікаў не абмяжуецца. Анісімаў адзначыў, што

сістэма распазнання асоб у Маскве «дае магчымасць прасачыць шлях кожнага чалавека наўпрост да яго падʼезда».

Усяго ў дзень развітання з Навальным у гарадах Расіі затрымалі 113 чалавек. У Маскве затрымалі толькі 17 чалавек.

Каментары

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі3

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА4

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Сабрына Карпентэр атрымала «Грэмі» за найлепшы поп-альбом, Беёнсё перамагла ў галоўнай намінацыі

Расія пастрожыла прыём таджыкаў пасля «Крокуса», дык яны цяпер спрабуюць у абыход — праз Беларусь1

Рыжанкоў: Беларусь адкрыта да дыялогу з Польшчай6

Трамп паабяцаў увесці мыты на тавары з ЕС11

Пяць частых памылак пры падачы на візу

У калоніі пад Віцебскам скончыў жыццё самагубствам грамадзянін Расіі3

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі3

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць