Меркаванні1515

«Мы» — гэты найперш «мы», а не «анты-яны». Ці павінна нацыянальная ідэя зводзіцца да адмежавання?

Як мне падаецца, шмат для каго беларуская ідэя зводзіцца да немудрагелістай фармулёўкі «мы — не рускія». Але гэта не вельмі нармальна. Трэба проста жыць уласным жыццём, піша ў фэйсбуку журналіст Віталь Цыганкоў.

Я разумею, што адмежаванне, адслойванне ад чагосьці — гэта ў пэўных сітуацыях цалкам заканамерная стадыя нацыянальнага будаўніцтва. Вылучэнне з нейкага агульнага мора, асабліва калі гэтае мора перманентна пагражае цябе паглынуць.

Бо калі няма ніякага падабенства — няма патрэбы і даказваць. Французам ня трэба даказваць, што яны не немцы. А вось аўстрыйцам — даводзіцца. Неяк глядзеў ток-шоу з аўстрыйскім акцёрам Крыстафам Вайнцам, які тлумачыў амерыканцам, чым аўстрыйцы адрозніваюцца ад немцаў.

Мы нават у лепшай сітуацыі, бо ў нас, у адрозненне ад аўстрыйцаў, свая мова ёсць. І калі б усе беларусы на ёй гаварылі — не прыйшлося б ніколі даказваць, што мы «не рускія».

Пакуль жа ўсе гэтыя «вось вам верш, дзе ніводнага рускага слова» — усё гэта ў той самай парадыгме «мы адрозніваемся». «Украина — не Россия», — з той жа оперы, кніга Кучмы 2003 года. Так, нават ім даводзіцца даказваць. Але чаму? Бо надта шмат падобнага.

Мне падаецца, заходнеўкраінскаму аўтару са Львова не прыйшла б у галаву ідэя даказваць, што Украіна — не Расія. Бо ў Львове гэта відавочна кожнаму. А вось усходніку Кучму гэта даказваць трэба.

З аднаго боку, я разумею, што гэта неабходна і ў пэўнай ступені непазбежна. Асабліва для ранняй (дзіцячай) стадыі развіцця нацыі, і асабліва для неафітаў. Асабліва ў нашай сітуацыі, дзе дагэтуль агульнага занадта шмат, дзе большасць гаворыць на расейскай мове, жыве расейскай культурай і расейскім тэлевізарам (а цяпер ужо і расейскім інтэрнэтам).

Таму натуральна, што людзям хочацца крычаць — «мы не яны!» Натуральна, але не нармальна. Бо гэты лозунг, пры ўсёй сваёй прастаце і прывабнасці для шырокіх народных масаў, не нясе стваральнага і пазітыўнага пачатку. Увесь ягоны сэнс зводзіцца да імкнення паказаць і даказаць, што «там», у «іх», усё кепска, злобна і недаразвіта. Маўляў, на іхнім фоне ў нас…

Для мяне асабіста, які быў неафітам у 1989 годзе, перыяд персанальнага даказвання «мы — не яны» скончыўся годзе ў 1992-м.

Калі ты беларускамоўны на працы і ў сям’і, жывеш у беларускай і сусветнай культурнай і інфармацыйнай прасторы, то проста не прыходзіць у галаву даказваць нейкую розніцу — надта яна відавочная.

Скажу больш — калі на нейкіх курортах ці ў цягніках ці яшчэ дзе сустракаўся са звычайнымі глыбіннымі расейцамі (не прадстаўнікамі нашага журналісцка-ліберальнага асяродку) — было адчуванне, што гэта людзі з нейкай іншай планеты.

Вось і простае рашэнне. Калі ты сапраўды маеш свае ўласныя каштоўнасці і лад жыцця, у цябе няма неабходнасці даказваць, што «ты не яны». Дарослы і самадастатковы чалавек проста жыве сваім уласным жыццём, ён нікому не даказвае, што ўжо «вырас» і гатовы да самастойнасці.

Мы — гэта «мы» незалежна ад таго, ці ёсць побач нейкія падобныя на нас «яны».

«Мы» — гэты найперш «мы», а не «анты-яны». Вось стваральны, пазітыўны падыход.

Чытайце таксама:

Цытата пра «рускі штык, рускага настаўніка і рускага папа» састарэла?

Цыганкоў распавёў, чаму на яго пакрыўдзіўся Чалы і што Пазняк сказаў Лукашэнку ў парламенцкім буфеце

Свабода слова за межамі дыктатуры. Ці могуць беларусы крытыкаваць палітыку Захаду?

Каментары15

  • Gorliwy Litwin
    30.01.2024
    А што канкрэтна? Купальле, вышыванка, крамбамбуля?
  • Адам Иосифович
    30.01.2024
    І пра што гэты тэкст? , и поэтому все способные и образованные люди из Литвы уехали работать на запад и окраины Вильнюса выглядят хуже, чем микрорайоны Витебска?
  • Федя
    30.01.2024
    Gorliwy, Літва, мова, Касьцюшка-Манюшка, Шагал, Суцін, Равенскі, Агінскі, Скарына, Дамейка, Гусоўскі, Купала, Караткевіч, Міцкевіч, аладкі, бабка, дранікі, шкілёнда, клінковы сыр, Буг, Дзьвіна, Нёман, Дняпро, Прыпяць, Купала, Караткевіч, Крыжачок-Лявоніха, Спадары-Спадарыні.

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай36

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах23

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне». У сеціве спрачаюцца пра ролік, дзе паляк хваліць танную беларускую камуналку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць