Прыйшлі з ператрусам да сябра Каардынацыйнай рады, бізнэс-трэнера Аксаны Зарэцкай
Ладзяць ператрус у сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Аксаны Зарэцкай. Прычыны на гэты момант невядомыя.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2021_05/211e2a73-c76f-4d85-96e4-b04d32d416ca_cx0_cy17_cw0_w1023_r1_s-y9yo6.jpg.webp)
Аксана Зарэцкая вядомая сваімі лекцыямі пра культуру, майстар-класамі па этыкеце, публікацыямі і тэлевыступамі.
Яна стваральніца Школы дзелавой культуры і этыкету, выкладчыца культуралогіі і эстэтыкі, філасофіі і дыпламатычнага пратаколу. Валодае французскай і ангельскай мовамі. Суарганізатарка першага ў Беларусі Венскага бала, традыцыя якога ўключаная ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА.
Каментары