Халезін: Машэнскі — таленавіты бізнэсмен, за кошт гэтага жыве цэлы рэгіён
У чым адрозненне Машэнскага ад Чыжа?
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_12/-54fk1.jpg.webp)
У новым выпуску ТОКу вядомы рэжысёр патлумачыў, у чым бачыць розніцу паміж уласнікам «Савушкавага прадукту» і «Санта-Брэмар» Аляксандрам Машэнскім і Юрыем Чыжом, які валодаў «Трайплам».
«Чыж і Машэнскі — гэта зусім розныя гісторыі. Гэта дзве вялікія імперыі, пабудаваныя вельмі па-рознаму. Чыж атрымаў усё за кошт блізкасці да цела. Машэнскі выбудаваў вялізную вытворчасць. У яго працуюць дзясяткі тысяч людзей у Брэсцкай вобласці. Гэта іншая гісторыя», — даводзіць Халезін і ўдакладняе:
«Машэнскі — гэта вельмі таленавіты бізнэсмен. (…) Ён будаваў заводы. Гэта не тое, што табе нешта аддадуць ці перададуць. Ён атрымлівае праз тэндар нейкія прадпрыемствы, стратныя ў большасці. І за кошт свайго таленту, за кошт таго, што ў яго ўжо напрацаваны капітал, ён можа гэта развіваць. За кошт гэтага жыве цэлы рэгіён звычайных людзей, якія атрымліваюць свае заробкі і сацыяльны пакет».
У Чыжа, па словах Халезіна, таксама працуюць беларусы, але праблема ў тым, што ён свае актывы атрымаў праз карупцыйныя схемы.
«Уласна, Чыж потым за гэта і разлічваўся. Чым? Тым, што яго саджалі, перасаджалі і гэтак далей. І ён гэтыя актывы аддаваў. Бо гэта былі не ягоныя актывы».
Глядзіце цалкам:
Каментары