90-гадовы амерыканец стаў найстарэйшым чалавекам у космасе. Яго палёт доўжыўся 10 хвілін
Яшчэ ў 1961 годзе пілота ВПС ЗША Эда Дуайта ўзялі ў астранаўты.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/ed_dwaiht_ap240520-7uzix.jpg.webp)
Эд Дуайт. AP Photo/Chris Pizzello, File
Ён павінен быў стаць першым цемнаскурым у касмічнай прасторы. Аднак у космас ён так і не паляцеў, ягонае месца занялі іншыя. Першы афраамерыканец аказаўся тамака толькі ў 1983 годзе, піша Bild.
У нядзелю 90-гадовы Дуайт усё ж пабываў у космасе. Ён стаў адным з пасажыраў карабля New Shepard кампаніі Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса.
Касмічныя турысты правялі некалькі хвілін у бязважкасці і ўбачылі Зямлю з вышыні 106 км. Місія заняла менш за 10 хвілін.
Каментары