Ісус Хрыстос з Жытоміра аказаўся праўнукам начальніка віцебскага НКВД
Пра гэта ўдалося даведацца дзякуючы даносу ў КДБ.
У сакавіку 2017 года Камітэт дзяржбяспекі РБ атрымаў паведамленне ад Уладзіміра Радзюка з Жытоміра.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_05/2024-05-01130325-39ksb.png.webp)
У ім мужчына напісаў пра тое, што з Украіны ў Беларусь таемна перакідваюцца «члены фашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі «Трызуб — УНА — УНСО» для вядзення падрыўной дзейнасці супраць улады Беларусі і падрыву аўтарытэта прэзідэнта». Радзюка ў звароце хвалявала, што ў Беларусі зробяць так, «як на Украіне», а само паведамленне ён назваў сваім доўгам перад другой радзімай, бо ягоны дзед Аляксандр Радзюк кіраваў міліцыяй Віцебскай вобласці.
Уладзімір Радзюк — вядомы персанаж ва Украіне. Ён называе сябе святаром і заснаваў уласную «Адзіную царкву Хрыста».
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_05/1644518185138233967-bz0wg.jpg.webp)
У 2002 годзе ён назваў свайго сына Ісусам Хрыстом. Гэта выклікала скандал, бо хлопчыка з незвычайным іменем не хацелі рэгістраваць. Справу давялося вырашаць на ўзроўні вышэйшага кіраўніцтва цэркваў і тагачаснага прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_05/1644516668184475599-vtqam.jpg.webp)
У выніку Ісуса Хрыста Уладзіміравіча Радзюка зарэгістравалі. Сёння яму 21 год.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_05/122814941_799481244163296_3529457957028672940_n-optimized-qmepu.jpg.webp)
Што тычыцца ягонага прадзеда Аляксандра Радзюка, то ён з 1940 па 1945 год быў кіраўніком віцебскай міліцыі, а падчас вайны камандаваў карным міліцэйскім палком.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_05/image003-5dtw0.jpg.webp)
Ён памёр у 1952 годзе ў Пінску, там і пахаваны.
Каментары